2 траўня 2024, Чацвер, 1:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аграгламурны» стул Пушкіна здымаюць з выставы (Фота)

12

Арт-аб'ект у стылі «аграгламур», створаны мастаком, стаў персонай нон-грата на выставе «Пастулат-2012», якая на днях адкрываецца на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Мерапрыемства стартуе ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» 19 кастрычніка. Мастак здзіўляецца: арганізатары выставы самі прапанавалі яму прыняць удзел у ёй. Але, убачыўшы фота конкурснай работы, парэкамендавалі Пушкіну не выстаўляць свой твор.

- Саюз дызайнераў Беларусі прапанаваў мне прыняць удзел у праекце «Пастулат 2012», зрабіць арт-аб'ект у форме стула, - распавёў «Салідарнасці» мастак. - У выніку з'явіўся стул, зроблены ў стылі, названым мною «Аграгламур».

Спецыяльна для экспазіцыі Пушкін падрыхтаваў фатаграфію аграгарадка, на фоне якой і павінен быў экспанавацца стул.

Па словах мастака, пасля таго, як ён адправіў малюнак свайго арт-аб'екта арганізатарам для каталога ўстаўкі, яму патэлефанавалі і сказалі, што ў сітуацыі, якая склалася, хутчэй за ўсё, яны не змогуць прыняць твор.

- Тады я вырашыў прывезці свой стул у мастацкую галерэю «Універсітэт культуры», якая знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы. Аддаць яго ў экспазіцыю, ну а далей, - калі арганізатары здымуць маю працу з выставы, значыць, гэта будзе іх рашэнне, - падкрэсліў Алесь Пушкін. - Самае страшнае для мастака - гэта самацэнзура. А арганізатары праводзяць яе яшчэ на стадыі падрыхтоўкі выставы. Дарэчы, на сайце саюза дызайнераў ёсць спіс удзельнікаў праекту, і мастак Алесь Пушкін у гэтым спісе ўсё яшчэ значыцца.

Кіраўнік саюза дызайнераў Беларусі Зміцер Сурскі лічыць, што стул Алеся Пушкіна не нясе ніякай пагрозы існуючаму ладу.

- Алесь дасылаў фота для каталога, і я не бачу ў яго арт-аб'екце нічога страшнага, - адзначыў суразмоўца. - Іншая справа, што ў наш час ёсць забароненыя мастакі, творы якіх, якімі б яны ні былі, будуць непажаданыя на любых выставах. Такая адыёзная асоба, рэвалюцыянер, як Алесь Пушкін, ужо самім фактам свайго ўдзелу ў праекце, мабыць, прыцягнуў увагу.

Сурскі адзначыў, што арганізатары, якія прадстаўляюць выставачныя плошчы для экспазіцыі, могуць дыктаваць умовы ўдзелу саюзу дызайнераў.

- Яны самі вызначаюць, каго хочуць бачыць на выставе, - падкрэсліў кіраўнік саюза дызайнераў Беларусі. - Магчыма, нежаданне бачыць твор Алеся Пушкіна менавіта ў гэтай галерэі, звязана з тым, што яна знаходзіцца на Кастрычніцкай плошчы, дзе часта бываюць афіцыйныя асобы. А раптам яны ўбачаць?

Разам з тым Зміцер Сурскі дапускае магчымасць таго, што стул Алеся Пушкіна ўсё-такі не будзе зняты з выставы.

- Адкрыццё ў пятніцу. Магчыма, прадстаўнікі галерэі зменяць сваё рашэнне, - рэзюмаваў суразмоўца.

Як адзначаюць арганізатары, мэта конкурсу «Пастулат 2012» - выявіць найбольш цікавыя прафесійныя праекты і прад'явіць іх патэнцыйным вытворцам і інвестарам для камерцыйнай рэалізацыі. Па выніках выставы найбольш цікавыя праекты будуць прадстаўлены на спецыялізаванай выставе «Мэбля-2013».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках