28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Пушкін 10 сутак галадаў у турме

7

Мастак Алесь Пушкін выйшаў на волю з турмы ў Смаргоні.

Яго сустрэлі знаёмыя і сябры з кветкамі і песнямі. Усе 10 сутак арышту Пушкін трымаў галадоўку, перадае «Радыё Свабода».

Алесь Пушкін сказаў, што падчас зняволення ён увесь час маляваў. Яму перадалі алоўкі і паперу. Турэмны альбом ён абяцаў паказаць журналістам.

У пачатку верасня мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча, а таксама грамадскі актывіст Уладзімір Шульжыцкі зладзілі ў Смаргоні (Гродзенская вобласць) акцыю памяці кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенныя гады Расціслава Лапіцкага.

Усе яны адстаялі ў царкве малебен, які быў замоўлены па нявінна забітым Расціславе Лапіцкаму, пасля чаго з партрэтамі Лапіцкага, якія самі намалявалі, ішлі па горадзе. На адной з ціхіх вулачак іх спынілі міліцыянты і даставілі ў пастарунак, дзе на ўсіх склалі пратаколы за правядзенне несанкцыянаванага шэсця.

Пазней суд аштрафаваў Генадзя Драздова на 3 мільёны рублёў, Валянціна Варанішчу - на адзін мільён, Смаргонскага актывіста Уладзіміра Шульжыцкага - на 3 мільёны.

Асуджаныя вінаватымі сябе не прызналі і заявілі, што будуць абскарджваць рашэнне суда.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках