4 траўня 2024, Субота, 21:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заняўся самаўнушэннем

38
Лукашэнка заняўся самаўнушэннем

Сітуацыю ў краіне кіраўнік назваў «стабільнай і кіраванай».

Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад членамі «савета рэспублікі», перадае «Інтэрфакс».

«Сітуацыя ў краіне ўжо даўно стабільная, кіраваная. Наша грамадства досыць пасталела для таго, каб развівацца далей, у тым ліку і ў плане стымулявання, падтрымкі мясцовай ініцыятывы грамадзян», - адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік сказаў, што «найважнейшае прызначэнне «савета рэспублікі» - ваша сувязь з рэгіёнамі». У сувязі з гэтым, кажучы аб мясцовым або тэрытарыяльным упраўленні, Лукашэнка сказаў, што «нам пара тут рухацца наперад».

«Не сакрэт, што некаторыя нашы нядобразычліўцы называюць «савет рэспублікі» нібыта залішнім элементам або штучнай надбудовай ў сістэме беларускай улады. Аднак само жыццё паказала, што, толькі дзейнічаючы разам, абедзве нашы палаты стварылі эфектыўны парламент, які служыць народу і засцерагае стабільнасць, мір і спакой у грамадстве», - адзначыў кіраўнік.

Лукашэнка падкрэсліў, што «савет рэспублікі» выконвае ролю «свайго роду палітыка-прававога фільтра, калектыўнага эксперта» ужо прынятых дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў» законапраектаў. «Гэта выключна важная, можна сказаць, прынцыповая рэч», - сказаў кіраўнік.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках