4 траўня 2024, Субота, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акудовіч: Лукашэнка баіцца моцных людзей

19
Акудовіч: Лукашэнка баіцца моцных людзей

У абедзве «палаты» беларускага «парламента» прызначылі кіраўніцтва.

Змен не адбылося. Старшынёй «палаты прадстаўнікоў» зноў стаў 63-гадовы Уладзімір Андрэйчанка. Старшынёй «савета рэспублікі» - 73-гадовы Анатоль Рубінаў, перадае "Радыё Свабода".

Філосаф Валянцін Акудовіч лічыць, што Аляксандр Лукашэнка вельмі баіцца новых людзей:

«Ён баіцца моцных людзей, самастойных, якія могуць у складанай сітуацыі дапамагчы і яму, і краіне. Але якія ж могуць, як неправераныя людзі ў неправеранай сітуацыі, яму, як ён лічыць, здрадзіць. Таму гэта сталасць. Хай нягеглы, але надзейны, свой. І таму на кожную пасаду прыходзіць той, хто гадамі даказаў сваю адданасць кіраўніку.

Усе чыноўнікі даўно пра гэта ведаюць. Кожны, каго выгналі за якую-небудзь правіннасць, робіць усё, каб ніякім чынам не пакрыўдзіцца. Ён чакае, калі на яго кіраўнік зноў зверне ўвагу. І зверне ўвагу толькі таму, што ён не пакрыўдзіўся. А з крызісу з такім складам кіруючага апарата вельмі цяжка выходзіць».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках