4 траўня 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўнага трэнера лёгкаатлетаў усё ж такі звольняць?

3
Галоўнага трэнера лёгкаатлетаў усё ж такі звольняць?

Анатоль Бадуеў быў пазбаўлены волі з канца траўня да пачатку кастрычніка. Пасля вызвалення ён з'явіўся на ранейшай працы.

Нагадаем, ён і ўрач нацыянальнай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Павел Дрынеўскі былі затрыманыя супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Паводле папярэдняй інфармацыі, трэнера абвінавацілі ў прымушэнні да дачы хабару і ў нямэтавым выкарыстанні спонсарскіх сродкаў.

У пачатку кастрычніка стала вядома, што Бадуеў і Дрынеўскі выйшлі на волю.

Як паведамляе «Прессбол», галоўны трэнер у нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы будзе іншы, Анатоль Бадуеў пасаду страціць «у сувязі з непадаўжэннем з ім кантракта». Найбольш верагодным яго пераемнікам называюць дзяржаўнага трэнера Аляксандра Трашчылу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках