4 траўня 2024, Субота, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся задаволіць пазоў супраць «дэпутата»

8
Суд адмовіўся задаволіць пазоў супраць «дэпутата»

Магілёўскі суд адмовіў у задавальненні пазову аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі муляра Аляксея Паўлоўскага.

Пазоў быў пададзены ў дачыненні да пракурора Магілёўскай вобласці, «дэпутата» Эдуарда Сянькевіча. Суд таксама абавязаў пазоўніка выплаціць у даход дзяржавы яшчэ 300 тыс. рублёў.

Такое рашэнне 19 кастрычніка вынесла суддзя Галіна Кужэлева, перадае БелаПАН.

Прычынай, якая падштурхнула Андрэя Паўлоўскага падаць у суд на пракурора, які з'яўляўся яго канкурэнтам на «выбарах», сталі словы Сянькевіча, вымаўленыя падчас тэледэбатаў 7 верасня на тэлеканале «Беларусь 2». Тады пракурор адмаўляў факт падзення сцяны на будаўніцтве вертыкальна інтэграванага дрэваапрацоўчага комплексу, які за грошы літоўскіх інвестараў узводзіцца ў Магілёве, а таксама папракнуў Паўлоўскага ў нежаданні працаўладкавацца.

«Спецыялісты выязджалі і правяралі. Восем месяцаў яна ніяк не абрынецца. Вы б ужо, Аляксей Сямёнавіч, самі яе штурхнулі, і яна б павалілася. Вы можаце якія заўгодна фатаграфіі паказваць, яны не пацвярджаюцца спецыялістамі. Вам бы ўжо ўладкавацца і пачаць працаваць. Вам 53 гады, а вы не працуеце, сядзіце на шыі ў выбаршчыкаў», - заявіў тады Сянькевіч ў эфіры тэлеканала «Беларусь 2». Паўлоўскі палічыў гэтыя сцвярджэнні зневажальнымі, якiя прычынiлi яму маральныя пакуты, і падаў пазоў у суд, ацаніўшы маральную шкоду ў 10 млн. рублёў.

Падчас пасяджэння суда, якое пачалося 18 кастрычніка, на якое не з'явіўся адказчык, былі заслуханыя довады Паўлоўскага і аргументы Сянькевіча, зачытаныя суддзёй.

Сённяшняе пасяджэнне пачалося адразу з абвяшчэння рашэння. Кужэлева пагадзілася з меркаваннем адказчыка, што ён не распаўсюджваў пра Паўлоўскага звестак, якія ганьбяць яго гонар і годнасць, а выказаў гэта толькі Паўлоўскаму падчас перадвыбарных дэбатаў, што не можа лічыцца распаўсюдам інфармацыі.

Акрамя таго, Паўлоўскім не аспрэчваецца той факт, што яму 53 гады, ён з'яўляецца працаздольным непрацуючым і знаходзіцца на ўліку ў Цэнтры занятасці. Словы Сянькевіча аб тым, што Паўлоўскі «сядзіць на шыі ў выбаршчыкаў», не былі разгледжаны як нешта абразлівае і прыніжаючае.

У выніку пазоўныя патрабаванні Паўлоўскага прызнаныя неабгрунтаванымі і задавальненню не падлягаюць. Пры падачы пазову ў суд Паўлоўскі, па словах Кужэлевай, заплаціў пошліну ў 300 тыс. рублёў, паводле ж закону, трэба было 600 тыс. Розніцу суд пастанавіў спагнаць з пазоўніка.

«Суддзя па сутнасці не разгледзела заяву, вынесла цынічнае рашэнне. Яна не выклікала сведкаў, не вывучыла ўсіх дакументаў. Буду абскарджваць гэтае рашэнне», - заявіў Паўлоўскі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках