4 траўня 2024, Субота, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы хакер

28
У Менску затрыманы хакер

Следчым камітэтам затрыманы 25-гадовы менчук за распаўсюджванне «шкоднасных праграм праз Інтэрнэт».

«Па матэрыялах упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС, у дачыненні да 25-гадовага менчука ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 354 (Распрацоўка, выкарыстанне або распаўсюджванне шкоднасных праграм) КК Беларусі», - паведамілі «Інтэрфаксу» у Следчым камітэце (СК).

«Ён затрыманы і падазраецца ў тым, што вясной і ўлетку 2012 года, пераследваючы карыслівыя мэты, распаўсюджваў пры дапамозе сеткі Інтэрнэт праграму, спецыяльна прызначаную для блакавання інфармацыі, якая захоўваецца ў кампутарных сістэмах карыстальнікаў», - адзначылі ў СК.

Там патлумачылі, што «пасля наведвання карыстачом пэўных сайтаў, у сістэму ўкараняўся вірус, пасля чаго на маніторы карыстальніка выводзілася паведамленне з тэкстам аб парушэнні ім заканадаўства, у сувязі з чым, кампетэнтным органам, (напрыклад: Асацыяцыяй па абароне аўтарскіх праў, міністэрствам унутраных спраў ) блакуецца кампутар да выплаты «штрафу» у памеры Br 100 тыс».

«Штраф» прапаноўвалася ўносіць на нумары электронных кашалькоў зламысніка праз аплатныя тэрміналы або ў паштовых аддзяленнях», - распавялі ў СК.

«Следствам устаноўлена, што заражэнню кампутарным вірусам падвергнуліся не менш за 2000 карыстальнікаў на тэрыторыі рэспублікі. У ходзе правядзення ператрусаў па месцы жыхарства падазронага i ў iншых месцах, было канфіскавана мноства кампутарнай тэхнікі і камплектуючых да яе: ноўтбукі, нетбук, флэш-карты са шкоднасным праграмным забеспячэннем, а таксама некалькі дзесяткаў сім-карт і мабільныя тэлефоны ", - паведамілі ў СК.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках