3 траўня 2024, Пятніца, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд падаражэе ўжо заўтра

55
Праезд падаражэе ўжо заўтра

Праезд у грамадскім транспарце Менска даражэе да 1,7 тыс. рублёў з 3 кастрычніка.

Аб гэтым БелТА паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

Міністэрства эканомікі ўзгадніла павышэнне тарыфаў на праезд у камунальным пасажырскім транспарце Менска. Адпаведнае рашэнне Менскага гарадскога выканаўчага камітэта № 3043 ад 27 верасня 2012 года размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Рашэннем мэрыі зацверджаны фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах (за выключэннем маршрутных таксі) у памеры 1700 рублёў за адну паездку, экспрэсных рэгулярных маршрутаў - у памеры 2400 рублёў за адну паездку. Пры рэалізацыі білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў у рэгулярных зносінах, трамваях, тралейбусах кошт квітка павялічваецца на 300 рублёў.

Квіткі папярэдняга намінальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяці дзён з дня змянення тарыфу.

Кошт месячнага праязнога білета на адзін від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) з 3 кастрычніка складзе 72 900 рублёў, дэкаднага - 25 600 рублёў, на паўмесяца - 38 400 рублёў. Кошт месячнага праязнога на два віды транспарту зацверджаны ў памеры 97 500 рублёў, дэкаднага - 34 200 рублёў, на паўмесяца - 51 300 рублёў. На тры віды - адпаведна 116.200 рублёў, 40 800 рублёў і 61 200 рублёў, на чатыры - 131 400 рублёў, 46 100 рублёў і 69 200 рублёў. На аўтобус-экспрэс праязны на месяц каштуе 95 000 рублёў, на дэкаду - 33 300 рублёў, на паўмесяца - 50 000 рублёў.

Тарыфы на перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай менш 5000 кг (маршруткі) юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі устанаўліваюць самастойна на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку, з улікам кан'юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%.

Апошні раз праезд у грамадскім транспарце Менска даражэў увесну - з 1,3 тыс. да 1,5 тыс. рублёў за адну паездку.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках