14 траўня 2024, aўторак, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Літвой «затрымаліся» паўтары тысячы грузавікоў

На мяжы з Літвой «затрымаліся» паўтары тысячы грузавікоў

У пунктах пропуску «Катлоўка» сабралася 260 грузавых і 10 легкавых аўтамабіляў, «Каменны Лог» - 600 і 50, «Беняконі» - 240 і 10 адпаведна, «Прывалка» - 300 грузавых машын.

У пункце пропуску «Урбаны», адзіным на мяжы з Латвіяй, чарга аўтамабіляў складае 300 грузавікоў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брузгі» чаргі на ўезд у Беларусь чакаюць 150 грузавікоў, у зваротным напрамку стаяць 70 фур. У ПП «Бераставіца» на польскім баку стаяць 300 грузавых аўтамабіляў, у «Казловічах» - 100.

Астатнія пункты пропуску свабодныя. Таксама няма чэргаў на мяжы з Украінай.

Інфармацыя аб чэргах у пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу абнаўляецца на інтэрактыўнай карце на афіцыйным сайце Дзяржпамежкамітэта кожныя дзве гадзіны. У камітэце рэкамендуюць кіроўцам выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных дадзеных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках