26 красавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Байкот – факт, што бы ні казаў НІСЭПД

56
Віталь Рымашэўскі: Байкот – факт, што бы ні казаў НІСЭПД

Лічбы, заяўленыя НІСЭПД, дадзены пад пагрозай крымінальнага пераследу, лічыць палітык.

«Вельмі красамоўна аб умовах жыцця ў Беларусі распавядаюць тыя, хто вызваліўся з засценак рэжыму - СІЗА КДБ, турмаў і гэтак далей. І шмат каму з іх потым даводзіцца ехаць за мяжу. Хто распавядае праўду - вымушаны эміграваць, хто маўчыць - можа жыць у Беларусі», - распавёў сайту charter97.org сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі.

Па словах палітыка, НІСЭПД вымушаны быў апублікаваць выгадныя рэжыму лічбы з-за пагрозы крымінальнага пераследу. «Кіраўнік «Незалежнага» інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) Алег Манаеў знаходзіцца ў Беларусі. Праводзіць незалежныя апытанні ў нашай краіне - гэта крымінальнае злачынства. І ў сувязі з гэтым зразумелая і ацэнка цяперашніх «выбараў», і ацэнка НІСЭПД прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года, калі гэты інстытут даследаванняў заявіў, што 51% беларусаў прагаласавалі за Лукашэнку. Па-чалавечы пазіцыю Манаева можна зразумець».

Але сапраўды незалежныя сацыялагічныя арганізацыі даюць іншыя лічбы, адзначыў Віталь Рымашэўскі. «Ёсць Лабараторыя аксіяметрычных даследаванняў НОВАК, якая знаходзіцца за мяжой. І па дадзеных гэтага інстытута даследаванняў байкот адбыўся, а «выбары» - праваліліся. Усе незалежныя назіральнікі заявілі аб тым, што «выбары» не адбыліся».

Байкот «выбараў» не залежыць ад ацэнкі НІСЭПД, сказаў палітык. «Байкот «выбараў» - гэта факт, які адбыўся. І ён не залежыць ад ацэнак аналітыкаў і сацыёлагаў, якія пражываюць у Беларусі».

Нагадаем, 22 кастрычніка, не гледзячы на тое, што апазіцыя і незалежныя назіральнікі заявілі, што байкот «выбараў» адбыўся, Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў апублікаваў дадзеныя, што «выбары» байкатавалі нібыта толькі 9,6% выбаршчыкаў, а яўка на выбарчыя ўчасткі перавысіла 50%.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках