28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЛДП прапаноўвае «пазначаць» п'яных кіроўцаў

40
ЛДП прапаноўвае «пазначаць» п'яных кіроўцаў

У Ліберальна-дэмакратычнай партыі прапануюць канфіскоўваць аўтамабілі ў п'яных кіроўцаў і пазначаць іх рукі нязмыўнай фарбай.

Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Беларусі Алег Гайдукевіч звярнуўся да старшыні «палаты прадстаўнікоў» Уладзіміра Андрэйчанкі, кіраўніка МУС і Генеральнага пракурора з просьбай аб разглядзе прапановы, што датычыцца ўзмацнення адказнасці за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

«У выпадку кіравання транспартным сродкам у нецвярозым стане паўторна, пасля першаснага прыцягнення кіроўцы да адміністрацыйнай адказнасці, прапануецца наносіць парушальніку на руку спецыяльны знак фарбай, якая цяжка змываецца», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе партыі.

«Знак на руцэ, хоць і радыкальная мера, але ўжо само яго нанясенне павінна спыняць кіроўцу садзіцца за руль у нецвярозым стане», - адзначылі ў ЛДП, цытуючы намесніка старшыні партыі.

Акрамя таго, Гайдукевіч прапануе «ставіць спецыяльны штамп у пашпарце і канфіскоўваць транспартны сродак» у кіроўцаў, паўторна затрыманых за кіраванне транспартным сродкам пад уздзеяннем алкагольных напояў і псіхатропных прэпаратаў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках