29 красавiка 2024, панядзелак, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-польскай мяжы хочуць увесці электронную чаргу

21
На беларуска-польскай мяжы хочуць увесці электронную чаргу

Хутка ў беларусаў можа з'явіцца магчымасць браніраваць час пад'езда да пункта пропуску на мяжы праз Інтэрнэт.

Польскія мытнікі прапанавалі праект, які павінен паменшыць чэргі на мяжы. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы кіраўнікоў мытных службаў Беларусі і Польшчы, якая прайшла ў Беластоку на мінулым тыдні, паведамляе газета «Вечерний Гродно».

Паводле інфармацыі прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта, пілотны праект «Е-чарга» спачатку стартуе на польскім баку, пасля чаго будзе разгледжана магчымасць яго рэалізацыі на беларускай тэрыторыі.

Таксама палякі прапанавалі выкарыстоўваць «зялёныя калідоры» у пасажырскім руху да ўезду на тэрыторыю пункта пропуску. Наша мытня мае намер апрабаваць гэты вопыт у «Брузгах».

Нагадаем, тыдзень таму ў пункце пропуску «Кузніца-Беластоцкая» - «Брузгі» на беларуска-польскай мяжы зламалася спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, з-за чаго ўтварыўся затор з аўтамабіляў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках