6 траўня 2024, панядзелак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Кузняцоў: Рэстаран ў Курапатах - гэта злачынства (Відэа)

11

Гісторык лічыць недапушчальным будаўніцтва «Бульбаш-хола».

Ігар Кузняцоў не сумняецца: для будаўніцтва рэстарана каля мемарыяльнага комплексу ў Курапатах атрыманыя ўсе неабходныя дазволы. Тым не менш, на думку гісторыка, з пункту гледжання маралі такое - недапушчальна, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Вакол мемарыяла ўсталявалі ахоўную зону па перыметры лесу і далей - зону рэгуляванага будаўніцтва, - разважае Ігар Кузняцоў. - Таму не сумняюся, што комплекс будуецца пры наяўнасці неабходных дазволаў, але гаворка ідзе пра характар гэтага аб'екта. У 50 метрах ад масавых пахаванняў не могуць знаходзіцца забаўляльныя ўстановы. З пункту гледжання маралі гэта проста злачынства».

Па словах Кузняцова, у Беларусі ўвогуле не ўвекавечана памяць ахвяр рэпрэсій. Дзяржава не зрабіла нічога, акрамя ўстаноўкі Міністэрствам культуры ў 1989 годзе каменя ў Курапатах з надпісам па-руску: «У гэтым лясным масіве ў адпаведнасці з пастановай Савета міністраў Беларускай ССР ад 18 студзеня 1989 года будзе пабудаваны помнік ахвярам рэпрэсій 1937-1941 гадоў». «Прайшло 22 гады, а помніка да гэтага часу няма», - падкрэсліў гісторык.

Нагадаем, на ўскраіне Курапатаў амаль скончана будаўніцтва рэстараннага комплексу «Бульбаш-Хол». Забаўляльны комплекс будуецца ў месцы, дзе пахаваныя дзесяткі тысяч чалавек, расстраляных сталінскімі камуністамі ў 1930-я. Гэта будаўніцтва абурыла грамадскасць сваёй абразлівай для беларускай нацыі назвай і месцам будаўніцтва, якое знаходзіцца ў ахоўнай зоне мемарыяла са статусам гістарычна-культурнай каштоўнасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках