5 траўня 2024, Нядзеля, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі выйшлі на абарону векавых дубоў (Фота)

8

Адзін з «зялёных» канфліктаў Менска зноў нагадаў пра сябе.

Учора жыхары дома № 4/2 у 2-м завулку Р. Люксембург паспрабавалі блакаваць працу супрацоўнікаў Зелянбуда, якія прыступілі да высечкі дрэў на месцы прыватнага сектара, які будуць знасіць. У мінулым годзе мясцовыя жыхары беспаспяхова выступалі супраць будаўніцтва вышыннага офіснага будынка ў некалькіх метрах ад іх дома, цяпер спрабуюць абараніць рэшткі зялёных насаджэнняў і два векавых дуба, піша onliner.by.

- Адміністрацыя Маскоўскага раёна абяцала нам не чапаць ніводнага дрэва, а ўчора зноў былі чутныя бензапілы, - распавядае нам прадстаўнік ініцыятыўнай групы Наталля Марозава. - Першай пабегла на вуліцу суседка. Кажа: «Што вы робіце? Апамятайцеся», а ёй у адказ хамяць. Тут гастарбайтэры нейкія працуюць. Што ім Менск? Яны не разумеюць, што гэтыя дрэвы - апошняе ўпрыгожванне нашага горада.

Раней два дуба былі абгароджаныя. Віселі таблічкі з папярэджаннем аб тым, што дрэвы ахоўваюцца законам. Цяпер агароджа каля аднаго дрэва знікла, а таблічка валяецца на зямлі.

- Гэтыя дубы ў што бы то ні стала трэба захаваць. І не толькі таму, што яны хоць трохі абараняюць нашы хаты ад шуму праспекта. Бо вядома, што ў каранях аднаго з гэтых дрэў хавалі дакументы ўдзельнікі менскага падполля, - кажа Наталля Марозава.

У падтрымку жыхароў выступіла грамадскае аб'яднанне «Экадом». «На сустрэчах з чыноўнікамі і забудоўшчыкамі з вуснаў намесніка кіраўніка адміністрацыі раёна і кіраўніка ЗАТ «Лект» неаднаразова гучалі запэўніванні ў захаванні дубоў да пачатку будаўніцтва гэтага ўчастка першага транспартнага кольца. Жыхарам было абяцана правядзенне грамадскіх абмеркаванняў па гэтаму праекту. У такой сітуацыі правамернасць сённяшніх дзеянняў Зелянбуда выклікае вялікія сумневы», - гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве.

Каб праясніць сітуацыю, мы звязаліся з заказчыкам будаўніцтва. Ці абгрунтаваныя асцярогі мясцовых жыхароў?

- Пакуль было лета, ніхто нам не перашкаджаў, а цяпер людзі вярнуліся з лецішчаў і зноў пачынаюцца гэтыя пратэсты. Перадайце мясцовым жыхарам: дрэвы нам зусім не перашкаджаюць, мы не збіраемся пілаваць гэтыя дубы, - тлумачыць гендырэктар ЗАТ «Лект» Аляксандр Селязнёў, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. - Але ёсць генплан горада, па якім там прадугледжаны ўчастак першага транспартнага кольца. А гэта значыць, што рана ці позна дубы прыйдзецца спілаваць дзеля дарогі. Калі гэта адбудзецца, праз год ці праз 20 гадоў, я сказаць не бяруся.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках