29 красавiка 2024, панядзелак, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ: Выбары ва Украіне - крок назад

7
АБСЕ: Выбары ва Украіне - крок назад

Выбарчая кампанія ва Украіне праходзіла недастаткова празрыста, гаворыцца ў справаздачы назіральнікаў АБСЭ.

«28 кастрычніка парламенцкія выбары характарызаваліся недастатковым узроўнем канкурэнтаздольнасці, прычынамі чаго ў асноўным стала злоўжыванне адмінрэсурсам, недастатковая празрыстасць кампаніі і фінансавання партый, а таксама незбалансаванасць ў медыя асяроддзі», - гаворыцца ў справаздачы міжнароднай місіі назіральнікаў АБСЕ, тэкстам якой валодае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна».

У справаздачы таксама гаворка ідзе пра тое, што пэўныя аспекты цяперашніх выбараў ва Украіне з'яўляюцца крокам назад у параўнанні з папярэднімі.

На прэс-канферэнцыі ў панядзелак спецыяльны каардынатар місіі АБСЕ Габсбург Дуглас адзначыла, што ёй сумна паведаміць пра тое, што гэтыя выбары сведчаць аб згортванні дэмакратыі ва Украіне.

Паводле яе слоў, падчас гэтай кампаніі былі велізарныя злоўжыванні ўладай, «вялікую ролю гулялі грошы», што негатыўна паўплывала на далейшае дэмакратычнае развіццё краіны.

У панядзелак у Кіеве праходзіць прэс-канферэнцыя міжнароднай місіі па назіранні за парламенцкімі выбарамі ва Украіне. Місія з'яўляецца сумеснай ініцыятывай Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ/БДІПЧ), Парламенцкай асамблеі АБСЕ (ПА АБСЕ), Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ), Еўрапейскага парламента і Парламенцкай асамблеі НАТА (ПА НАТА).

Міжнародная місія па назіранні за парламенцкімі выбарамі ва Украіне складаецца з больш чым 800 назіральнікаў з 42 краін, сярод якіх 625 доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ/БДІПЧ, а таксама 100 парламентарыяў і супрацоўнікаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, 40 назіральнікаў ПАСЕ, 19 - ад Парламенцкай асамблеі НАТА і 36 - ад Еўрапейскага парламента.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках