14 траўня 2024, aўторак, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марголін: Лукашэнке прыйдзецца ісці на саступкі Расеі

19
Марголін: Лукашэнке прыйдзецца ісці на саступкі Расеі

Расея ад «шэрых» схем з растваральнікамі нясе не толькі эканамічныя, але і рэпутацыйныя страты, лічыць эканаміст Леў Марголін.

Сваім меркаваннем эксперт падзяліўся з сайтам «Товарищ.online».

Сёння стала вядома, як паведаміла агенцтва «Прайм» са спасылкай на сваю крыніцу ў органах дзяржаўнай улады, што ў ходзе перамоў па ўмовах пастаўкі нафты ў чацвёртым квартале 2012 года і ў 2013 годзе Расея прапанавала Беларусі «вярнуць у расейскі бюджэт пошліны, недаатрыманыя ад экспарту з Беларусі растваральнікаў, змазачных матэрыялаў і гэтак далей».

У канцы мінулага тыдня ў Маскве прайшлі расейска-беларускія перамовы па нафтавых пытаннях, у якіх прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер Урада Расеі Аркадзь Дварковіч і першы віцэ-прэм'ер Урада Беларусі Уладзімір Сямашка.

Па словах Льва Марголіна, такая пазіцыя расейскага боку не стала сюрпрызам: «Яна пралічвалася даўно. І тут, вядома, важныя страты расейскага бюджэту. Але яшчэ больш важныя страты рэпутацыйнага характара, калі расейцы разглядаюцца як прасцякі, якіх грэх не падмануць».

Эканаміст мяркуе, што «становішча вельмі сур'ёзнае», так як «беларускаму боку проста няма адкуль узяць патрэбную суму».

Эксперт перакананы, што беларускі бок будзе зацягваць вырашэнне гэтага пытання, і Лукашэнка паспрабуе перавесці яго ў палітычную плоскасць.

«У канчатковым выніку, рашэнне будзе знойдзена, магчыма, і несіметрычнае, - кажа Леў Марголін. - Бо да гэтага часу ў падвешаным стане знаходзяцца, напрыклад, пытанне з МАЗам і мабільным аператарам МТС. Факт застаецца фактам - Лукашэнке прыйдзецца ісці на нейкія саступкі расейскаму боку».

Нагадаем, паводле ацэнак незалежных эканамістаў, бюджэт Расеі ў выніку «шэрых» схем, якія ажыццяўляла Беларусь, недаатрымаў больш за 1,5 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках