10 траўня 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зверку па льготнай чарзе не прайшлі ўжо 8800 чалавек

32
Зверку па льготнай чарзе не прайшлі ўжо 8800 чалавек

У Менску працягваецца зверка чаргі маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

З яе, па распараджэнні Аляксандра Лукашэнкі, неабходна выключыць усіх тых, хто несумленным шляхам спрабуе скарыстацца дзяржаўнай падтрымкай пры будаўніцтве жылля.

Праца гэтая праводзілася і ў мінулым годзе, і на дадзены момант, па словах старшыні Менгарвыканкама Мікалая Ладуцькі, са спісаў ужо выключаны 8800 чалавек. Пра гэта чыноўнік паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, піша onliner.by.

Разам з тым Ладуцька не змог сказаць, колькі яшчэ чалавек будзе знята з чаргі, у якой зараз налічваецца каля 265 тысяч сем'яў. Праверка павінна завяршыцца да красавіка наступнага года.

Нагадаем, навесці парадак у чарзе маючых патрэбу Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў на нарадзе 11 верасня.

«Давайце дамовімся так: да 2 красавіка ўсю гэтую працу трэба выканаць, прасеяць усё! - даручыў кіраўнік. - Вось у нас ёсць пералік, атрымаў гэтую падтрымку, пабудаваў кватэру - ідзі і жыві. Шматдзетныя, ваенныя і гэтак далей. Усё! І развадзіся, не развадзіся - табе грошай не будзе».

«Трэба ўглыбіцца ў гэта і па-чалавечы ад жыцця зрабіць, - лічыць дыктатар. - Таму трэба ўсё прасеяць, усё выверыць, а потым выбарачна ўзяць і праверыць. Ну, а пасля гэтага - размова кароткая з тымі, хто гэта рабіў!»

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках