28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты ў Сілічах вышэй, чым на еўрапейскіх курортах

54

Новыя кошты беларускага гарналыжнага курорта выраслі нават у даляравым эквіваленце.

Зараз кошт на катанне ў Сілічах паказаны ў далярах ЗША - каб не блытаць расейцаў, якія прыязджаюць адпачыць, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси». Беларускія лыжнікі і сноўбардысты яшчэ памятаюць леташняе падаражэнне - тады з-за дэвальвацыі рубля кошты выраслі ў тры разы. Дзіўна, але ў гэты раз нават у даляравым эквіваленце кошты выраслі таксама мінімум на трэць.

Напрыклад, пакатацца 2 гадзіны ў выходны дзень цяпер каштуе 15 даляраў (10 у мінулым годзе). Гэта мінімум, што прыйдзецца заплаціць - абанемент на гадзіну з гэтага сезону прадаваць не будуць. Дзённы абанемент абыдзецца ў 29 даляраў (22 у мінулым годзе). Тыднёвы - 112 даляраў.

На паўночна-заходнім схіле ў гэтым годзе адкрыюць сноў-парк - з фігурамі, снежнымі трамплінамі і халф-пайпам (паўтруба для сноўборда і фрыстайла). Каб трапіць у яго, прыйдзецца заплаціць дадаткова - столькі ж, колькі за катанне на асноўных горках. Пры гэтым за мяжой катанне ў сноупарках ужо ўключана ў кошт скі-паса.

- Мы працуем на самаакупнасці, і эканамічна выгадна, каб прадпрыемства працавала бясстратна, - патлумачыла падаражэнне коштаў намеснік дырэктара цэнтра «Сілічы» Ілона Юроўская. - Перагледжаны графік працы, цяпер не будзе падзелу на нізкі і высокі сезон.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках