27 красавiка 2024, Субота, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве за палітычную дзейнасць звольнілі слесара

13
У Магілёве за палітычную дзейнасць звольнілі слесара

30 кастрычніка суд Ленінскага раёна Магілёва адмовіў актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалаю Залознаму ў аднаўленні на працы.

Суддзя Валянціна Лапаціна палічыла, што ўсе дысцыплінарныя спагнанні ў дачыненні да Мікалая Залознага ў апошнія месяцы яго працы правамерныя, як і само яго звальненне.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў панядзелак будзе гатовы пратакол судовага пасяджэння, роўна як і рашэнне суда.

«Пасля таго, як мы яшчэ раз азнаёмімся з гэтымі дакументамі, мы прымем рашэнне абскардзіць пастанову раённага суда ў абласным судзе ці не рабіць гэта», - сказаў Барыс Бухель у інтэрв'ю сайту праваабарончага цэнтра «Вясна».

Сам Мікалай Залозны кажа, што там дзе закон сутыкаецца з палітыкай, апошняя заўсёды перамагае.

«Маё звальненне палітычна матываванае. Суддзя не аднавіла мяне на працы, так як, не выключаю таго, што і ёй шапнулі на вушка, якое рашэнне неабходна прыняць у дачыненні да мяне», - кажа актывіст БСДП.

Нагадаем, што Мікалай Залозны працаваў слесарам у адным з інтэрнатаў Магілёва. Пасля таго, як падчас выбарчай кампаніі ён увайшоў у склад ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад БСДП (Грамады) Леаніда Падбярэцкага ў яго пачаліся непрыемнасці на працы.

Яго начальнік Павел Шышоў прымусіў яго пісаць тлумачальную запіску з нагоды таго ў якой апазіцыйнай партыі ён знаходзіцца.

Пасля гэтага Мікалая Залознага некалькі разоў дэпрэміравалі. На яго амаль штодня пісалі дакладныя. У выніку ў яго знялі ўсе даплаты і перавялі працаваць на іншы аб'ект. Падпісаць новы кантракт, які меў значна горшыя ўмовы працы, Залозны адмовіўся, пасля чаго ён быў звольнены.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках