28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інвестараў завабліваюць бясплатнымі візамі

17
Інвестараў завабліваюць бясплатнымі візамі

Лукашэнка вызваліў удзельнікаў Беларускага інвестфоруму ад візавага збору.

Як паведамляе інфармацыйная кампанія БелаПАН, Аляксандр Лукашэнка вызваліў замежных удзельнікаў VII Беларускага інвестыцыйнага форуму ад выплаты консульскага збору пры атрыманні беларускай візы.

Удакладняецца, што гэтае рашэнне было прынята 26 кастрычніка пасля ўнясення адпаведнай ініцыятывы агенцтвам і Міністэрствам эканомікі.

На сайце Беларускага інвестыцыйнага форуму investforum.by апублікаваны спіс зарэгістраваных удзельнікаў, які папаўняецца па меры апрацоўкі рэгістрацыйных анкет. На сённяшні дзень у гэтым спісе каля 280 прадстаўнікоў бізнесу, міжнародных арганізацый, экспертаў і інш. Бясплатныя візы будуць выдавацца беларускімі замежустановамі згодна з дадзеным спісам.

Удзельнікі форуму таксама могуць атрымаць беларускія візы па прылёце ў Нацыянальным аэрапорце Менск.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках