28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыка з Польшчы не ўпусцілі ў Беларусь

4
Гісторыка з Польшчы не ўпусцілі ў Беларусь

Гісторыку і старшыні беларускага таварыства «Хатка» у Гданьску доктару Алене Глагоўскай адмовілі ў атрыманні беларускай візы.

З-за гэтага яна не зможа прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Таварыствам беларускай школы на тэму «Людзі даўняга Гродна». У консульстве ў Беластоку ёй не патлумачылі прычыны адмовы і параілі пісаць у Міністэрства замежных спраў, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Я звычайна працую ў якасці навуковага супрацоўніка ва ўніверсітэце і займаюся навукай, а не палітыкай. Хоць магла б займацца палітыкай, так як палітолаг па адукацыі. І я не разумею, чаму мне адмовілі, хацелася б ведаць прычыну», сказала яна.

Алена Глагоўская мае намер напісаць запыт асабіста міністру замежных спраў Уладзіміру Макею. Паводле яе слоў, ёй ўдвая прыкра, бо акрамя ўдзелу ў канферэнцыі яна хацела наведаць на Дзяды магілы сваіх блізкіх з беларускага боку мяжы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках