30 красавiка 2024, aўторак, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урачы бягуць у Маскву за зарплатай у 1300 даляраў

102
Урачы бягуць у Маскву за зарплатай у 1300 даляраў

З-за недахопу кадраў шмат хто з дактароў вымушаны працаваць на паўтары або дзве стаўкі.

«Таму ж хірургу трэба адпрацаваць не 40 гадзін на тыдзень, каб атрымаць свае 6 мільёнаў рублёў, а 52 гадзіны ці 60. Адпаведна, прасцей, напрыклад, уладкавацца ўпакоўшчыкам ў «Еўраопт». Цяпер ідзе рэклама: ад 4 да 6 мільёнаў. І пакаваць сабе, не мець адказнасці. І вучыцца столькі не трэба. Плюс не трэба набываць сабе халат, вопратку альбо фанендаскоп, бо гэта нічога не даецца», - дзеліцца сваімі ўражаннямі адзін з менскіх дактароў у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

Спецыяліст кажа, што цяпер беларускіх дактароў з гатоўнасцю бяруць на працу ў Расею. Напрыклад, у той жа Маскве, у аддзяленні рэанімацыі нованароджаных прапануюць 1300 даляраў у самым пачатку - удвая больш, чым у Беларусі.

Журналісты пацікавіліся ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя, ці звяртаўся хто-небудзь са скаргамі на нізкі заробак альбо дрэнныя ўмовы працы. Ніводнай (!) скаргі за апошнія пару гадоў узгадаць не могуць.

Прафсаюз работнікаў аховы здароўя: «І прафсаюз, і Міністэрства аховы здароўя працуюць пастаянна над пытаннем удасканалення сістэмы аплаты медыцынскім работнікам. А канкрэтных зваротаў - ні медыкаў, ні рабочых калектываў - не было».

Напісаць каментар 102

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках