30 красавiка 2024, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прывезлі 500-гадовую Біблію Скарыны

14
У Беларусь прывезлі 500-гадовую Біблію Скарыны

Адзіную германскую «Біблію» Францыска Скарыны прывезлі ў Беларусь.

У Нацыянальнай бібліятэцы пачалася аблічбоўка ўнікальных выданняў. Стаць электроннымі кнігі вялікага выдаўца павінны за 24 гадзіны.

Рэліквію гартаюць ў пальчатках. Паперы - амаль 500 гадоў. У другой частцы «Бібліі» - партрэт першадрукара, знаёмы з «Буквара». У Беларусі такой «тыражнай» гравюры ў арыгінале няма, перадае тэлеканал ОНТ.

«У Гёрліцэ «Біблія» Скарыны знаходзілася з 1527 года. Сцены нашай бібліятэкі кнігі Скарыны (а іх 11 у агульнай вокладцы) пакідаюць рэдка. Нядаўна яны былі ў Кракаве, у Ягелонскім універсітэце. Цяпер шэдэўр прыехаў і ў Беларусь», - кажа Маціяс Венцэль, дырэктар Верхнелужыцкай навуковай бібліятэкі (Германія)

1316 старонак: пасланні гуманіста, малітвы, мудрасці... І загадка: чаму пчалу-працаўніцу ў гёрліцкім варыянце змяніла манаграма з літарай «Z»? І што б гэта значыла? Ёсць пытанні і да іншых гравюр. Напрыклад, хто расфарбаваў царства Хрыста? Можа, сам Скарына?

«У свеце выяўлена ўсяго 360 асобнікаў кніг Скарыны. І яшчэ 43 рукапісных спіса. Гэта таксама досыць унікальная з'ява, якая характарызуе значнасць кніг нашага земляка. Той рэдкі выпадак, калі ўжо з друкаваных кніг ствараліся рукапісныя», - сказаў Раман Матульскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі .

У Беларусі - 10 кніг Францыска Скарыны. Усе яны захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках