3 траўня 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільню можна будзе трапіць за 2,5 гадзіны

14

Даехаць на цягніку з Менска ў літоўскую сталіцу ў 2013 годзе можна будзе хутчэй, чым цяпер.

Запланавана скарачэнне часу руху цягніка паміж Менскам і Вільняй на 30 хвілін, піша «Звязда». Гэтае пытанне абмеркавалі начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і генеральны дырэктар АТ «Літоўская чыгунка» Стасіс Дайлідка падчас сустрэчы, якая прайшла ў рамках правядзення Шостага Беларускага транспартна-лагістычнага форуму.

Беларуская чыгунка сумесна з літоўскімі калегамі ажыццяўляе рэалізацыю праекта па павышэнню хуткасцяў у пасажырскіх чыгуначных зносінах паміж Менскам і Вільняй. Падчас першага этапу ў мінулым годзе падчас руху пасажырскіх цягнікоў паміж імі было скарочана з 4 да 3 гадзін. А ў ходзе рэалізацыі другога этапа праекта плануецца з 1 чэрвеня 2013 года скараціць час яшчэ на 30 хвілін - да 2,5 гадзін. Прычым Беларуская чыгунка скароціць час на 23 хвіліны, а літоўская - на 7. Гэта стане магчымым за кошт уводу ў эксплуатацыю сучасных дызель-цягнікоў на парытэтных умовах, мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры, скарачэння часу на правядзенне памежнага і мытнага кантролю і змены тэхналогіі іх правядзення. Падрабязнасці распавёў Валерый Стромук, намеснік начальніка Беларускай чыгункі:

«Папярэдне праглядаецца такі варыянт: літоўскі бок у Вільні арганізуе памежны і мытны агляд, які будзе па варыянце самалётнага. А мы прапрацоўваем з нашымі органамі агляд на ўчастку Гудагай-Маладзечна падчас руху цягніка. А ў далейшым Беларуская чыгунка разглядае і варыянт накшталт літоўскага - каб агляд праводзіць на станцыі Менск-Пасажырскі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках