4 траўня 2024, Субота, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Мальдывах арыштавалі былога кіраўніка

8
На Мальдывах арыштавалі былога кіраўніка

Паліцыя Мальдыўскай рэспублікі 8 кастрычніка арыштавала былога прэзідэнта Махамеда Нашыда.

Пра гэта паведамляе агенцтва Agence France-Presse, піша lenta.ru.

Ордэр на арышт быў выдадзены пасля таго, як экс-прэзідэнт двойчы праігнараваў выклік у суд. У дачыненні да Нашыда разглядаецца крымінальная справа аб злоўжыванні паўнамоцтвамі ў перыяд праўлення. Як удакладняе Reuters, пры затрыманні былы кіраўнік рэспублікі не супраціўляўся і паабяцаў супрацоўнічаць з паліцыяй.

Нашыд сышоў у адстаўку ў лютым 2012 года пасля шматлікіх акцый пратэсту апазіцыі, выкліканых яго рашэннем аб арышце кіраўніка Крымінальнага суда рэспублікі. На думку экс-прэзідэнта, суддзя спрыяў прыхільнікам мальдыўскага дыктатара Мамуна Абдула Гаюма.

Да ўлады Нашыд прыйшоў у 2008 годзе ў выніку першых у краіне дэмакратычных выбараў. Да гэтага Мальдывамі 30 гадоў кіраваў Гаюм, які быў вымушаны правесці незалежныя выбары з-за акцый пратэсту.

У пачатку 2012 года, калі праходзілі масавыя дэманстрацыі з удзелам у тым ліку паліцыі і арміі, на Мальдывах адпачывалі каля двух тысяч расейцаў. Як паведамляла агенцтва РІА Новости са спасылкай на Растурызм, ніхто з іх тады не пацярпеў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках