Рабочыя «Лідсельмаша» пратэстуюць супраць умоў працы (Фота)
31- 1.11.2012, 11:37
Работнікі завода «Лідсельмаш» у Лідзе незадаволеныя ўмовамі працы на прадпрыемстве і асцерагаюцца за свае жыццё.
Па іх словах, абсталяванне працоўных месцаў і ўмовы, у якіх ім даводзіцца працаваць, разыходзяцца з патрабаваннямі правіл тэхнікі бяспекі, а часам нясуць пагрозу іх здароўю і нават жыццю, перадае «Радыё Рацыя».
Яны адзначаюць, што асноўная маса рабочых запалоханая і пад пагрозай страты працы не вырашаецца змагацца з завадскім кіраўніцтвам за права на годныя ўмовы на працоўных месцах:
- Выцяжак няма, асвятленне дрэннае, перакуры адмянілі. Умовы дрэнныя: брудна, холадна. Але пакуль усе маўчаць, іх запалохваюць.
Кіраўніцтва прадпрыемства, у сваю чаргу, адмаўляе скаргі рабочых і запэўнівае, што правілы тэхнікі бяспекі на прадпрыемстве не парушаюцца і скаргі рабочых - гэта іх уласныя выдумкі. А між тым у пачатку жніўня бягучага года на заводзе «Лідсельмаш» быў зафіксаваны няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў рабочы гэтага прадпрыемства.
Фотаздымкі, зробленыя рабочымі завода на фотакамеру мабільнага тэлефона: