19 сакавiка 2024, aўторак, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заява Лукашэнкі не занепакоіла Латвію

9
Заява Лукашэнкі не занепакоіла Латвію

Падстаў для перанакіравання беларускіх грузаў з латвійскіх партоў у расейскія не відаць, заявіў дзяржсакратар міністэрства зносін Латвіі Анрый Маціса.

Дакладна невядомыя ні кантэкст заявы Аляксандра Лукашэнкі аб рашэнні пераарыентаваць беларускія грузы з партоў краін Балтыі ў расейскія парты, ні яго матывы, растлумачыў ён, перадае ru.Delfi.

«Беларусь - вельмі важны партнёр Латвіі па супрацоўніцтву ў сферы транзіту. Латвійскія транзітныя кампаніі прапануюць беларускім партнёрам лепшыя магчымыя ўмовы, і беларускія партнёры заўсёды гэта высока шанавалі», - сказаў Маціса, дадаўшы, што на апошнім пасяджэнні латвійска-беларускай міжурадавай камісіі тры тыдні назад гэтыя пытанні абмяркоўваліся, і бакі адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у працягу і пашырэнні супрацоўніцтва.

У пачатку снежня Беларусь праводзіць у Рызе выставу BelExpo, якая стала ўжо традыцыйнай, і бізнэс-форум, у працэсе падрыхтоўкі якога актыўна супрацоўнічае з мінзносін Латвіі, паказаў ён, адзначыўшы: «Гэта важныя мерапрыемствы, якія сведчаць аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Таму мы не бачым падстаў для перанакіравання грузапатоку з Латвіі».

У 2011 годзе па чыгунке з Беларусі было перавезена каля 12 млн. тон грузаў. Прыкладна 22 млн. тон грузаў у латвійскія парты адпраўляецца з іншых краін СНД транзітам праз Беларусь.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках