27 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшынём Звязу палякаў абраны Мечыслаў Яцкевіч

12
Старшынём Звязу палякаў абраны Мечыслаў Яцкевіч

З'езд непрызнанага ўладамі Звязу палякаў адбываецца сёння ў Гародні.

У ім бярэ ўдзел 218 дэлегатаў, піша «Наша Ніва».

Новым старшынём арганізацыі абраны Мечыслаў Яцкевіч, за якога прагаласавала 112 дэлегатаў.

Іншы кандыдат, Анжаліка Арэхва, атрымала 105 галасоў у сваю падтрымку. З розніцай у 7 галасоў Мечыслаў Яцкевіч стаў старшынём арганізацыі. Раней ён быў намеснікам кіраўніка Звязу палякаў Беларусі.

Напачатку галасавання было вылучана сем кандыдатаў, сярод іх - такія вядомыя дзеячы, як Анжаліка Барыс, Тадэвуш Гавін ды іншыя, якія знялі свае кандыдатуры, і ў фінальны тур галасавання выйшлі два кандыдаты.

З'езд таксама абярэ галоўную раду арганізацыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках