FIFA назвала лепшых брамнікаў года
6- 20.11.2012, 13:19
Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый (FIFA) склала спіс з пяці прэтэндэнтаў на званне брамніка сімвалічнай зборнай 2012 года.
У спіс увайшлі наступныя галкіперы: Джанлуіджы Буфон (Італія, «Ювентус»), Пётр Чэх (Чэхія, «Чэлсі»), Джо Харт (Англія, «Манчэстэр Сіці»), Мануэль Нойер (Германія, «Баварыя»), а таксама Ікер Касільяс (Іспанія, «Рэал» Мадрыд), які прызнаваўся лепшым брамнікам апошнія чатыры гады.
У галасаванні прымаюць удзел 50 тысяч прафесійных футбалістаў, якія ўваходзяць у прафсаюзы гульцоў па ўсім свеце, перадае РІА «Новости».
Акрамя брамніка, у сімвалічную зборную будуць выбраны чатыры абаронцы, чатыры паўабаронцы і два форварды. Склад «зборнай свету» 2012 года будзе абвешчаны на цэрымоніі ў Цюрыху, якая адбудзецца 7 студзеня 2013 года.