26 красавiка 2024, Пятніца, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падатковая аштрафавала гомельскага праваабаронцу

10
Падатковая аштрафавала гомельскага праваабаронцу

Леаніда Судаленку абвінавацілі ў «парушэнні парадку прадастаўлення дэкларацыі».

«У верасні я атрымаў патрабаванне ад падатковай інспекцыі аб прадастаўленні дэкларацыі аб даходах і маёмасці за апошнія чатыры гады. У 2008 годзе ў мяне ўжо бралі такую дэкларацыю за апошнія пяць гадоў. Паколькі грамадзянскі кодэкс утрымлівае норму, што тэрмін іскавай даўніны тры гады, я палічыў, што падатковая не мае права патрабаваць дэкларацыі за тэрмін большы, чым тры апошнія гады. І проста адмовіўся туды нават хадзіць», - распавёў сайту charter97.org гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.

Па словах праваабаронцы, пасля гэтага яго аштрафавалі на 500.000 рублёў:

«Я атрымаў паведамленне аб тым, што мяне запрашаюць у падатковую інспекцыю для складання пратаколу і ўдзелу ў адміністрацыйным працэсе. Паколькі яны не растлумачылі ў якасці каго я буду ўдзельнічаць і ў якім працэсе, я накіраваў ім ліст, дзе прасіў удакладніць гэтыя моманты. Яны канкрэтызавалі і сёння ў 10 дня выклікалі мяне для складання пратаколу. Я з'явіўся, начальнік аддзела інспекцыі па працы з фізічнымі асобамі Аксана Абаднюк склала супраць мяне пратакол па частцы 1 артыкул 23.9 КаАП за тое, што я парушаю парадак прадастаўлення дэкларацыі. У две гадзіны дня начальнік інспекцыі МПЗ па Савецкім раёне Гомеля Канстанцін Трацэўскі вынес пастанову прысудзіць мяне да штрафу ў памеры 5 базавых велічынь».

Леанід Судаленка лічыць, што падатковая за яго ўзялася па палітычных матывах:

«Пры гэтым ён некалькі разоў паўтараў - я абавязаны гэта зрабіць, бачыце, які я добры, я даю вам мінімальны штраф, таму што ў вас трое непаўналетніх дзяцей. Як быццам ён шкадаваў маіх дзяцей. Я не думаю, што гэта было шчыра. Яму гэта сто гадоў не трэба, гэтая ініцыятыва зыходзіць не ад яго. Я спытаў, чаму да маёй персоны такая пільная ўвага - можа быць, вы выконваеце патрабаванне нейкіх іншых дзяржаўных органаў? Яны сказалі - не, вы купілі аўтамабіль Volkswagen у мінулым годзе, у сувязі з гэтым мы і патрабуем дэкларацыі. Мае калегі Уладзімір Кацора і Васіль Палякоў не куплялі аўтамабілі, аднак у іх таксама патрабуюць дэкларацыі. Мы лічым, што ўвага падатковай інспекцыі мае ярка выражаны палітычны характар».

«Мне ўручылі новае патрабаванне аб тым, што ў тэрмін да 7 снежня я абавязаны прадаставіць дэкларацыю, якую ў мяне просяць», - дадаў праваабаронца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках