26 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-ўкраінскай мяжы «захраслі» дзясяткі фур

10

Укртрансінспекцыя, якая павінна выдаваць пропускі, спасылаецца на тое, што квоты на міжнародныя аўтаперавозкі з беларускай стараны вычарпаныя.

Калі з'явяцца новыя — невядома. А тым часам у кіроўцаў, якія змушаныя жыць у лесе, сканчаюцца салярка і харч, піша партал fakty.ua.

— Раней усё выдавалася непасрэдна на мяжы, — тлумачыць 31-гадовы кіроўца з Хмяльніцкага Аляксандр Недабора. — Але некалькі месяцаў таму выдачай дазволаў пачала займацца Укртрансінспекцыя. Цяпер для таго, каб перасекчы мяжу, трэба знарок з'язджаць з маршруту. Я стаю тут з серады, 14 лістапада, сёння ўжо 21-га, але дазвол на пераход мяжы яшчэ не атрымаў. За кожны дзень затрымкі дастаўкі тавару я плачу з уласнай кішэні.

— Штодня для таго, каб сагрэцца, спальваем да 20 літраў саляркі, — абураецца 50-гадовы кіроўца з Ровенскай вобласці Рыгор Пляскач. — Стаім у лесе, проста паесці і памыцца няма магчымасці. У калодзежы вада рудога колеру, таму мы не рызыкуем яе піць. Штодня камусьці з нас даводзіцца ездзіць у найбліжэйшае паселішча па прадукты і ваду. Але грошы ўжо сканчаюцца, што рабіць будзем далей, пакуль не ведаем. Акрамя таго, трэба плаціць за стаянку па 20 грн. штодзень. Гэта нейкі рабунак!

Да верасня выдачай дазволаў займалася ліквідаваная Міністэрствам інфраструктуры Служба міжнародных аўтаперавозак. Кіроўцы наракаюць, што ў іх з'явіліся праблемы менавіта з новастворанай Укртрансінспекцыяй, якая нібы не дае рады сваім абавязкам.

— Вычарпаная квота беларускіх дазволаў на перавозку грузу, — тлумачыць дзяржаўны інспектар Укртрансінспекцыі у наземным транспарце Васіль Аўрамчук. — Пры наяўнасці дазволу фуры звычайна даўжэй за 5-15 хвілін ні ў адным пункце пропуску не затрымліваліся. Сёння ў нас затрымаліся больш за пяцьдзясят шматтонных фур. Як толькі з'явяцца дазволы, у той жа дзень усё з'едуць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках