banner1 banner1 banner1

23.11.2012

Лукашэнка адправіў чыноўнікаў мясіць цэмент важная навіна 164

17:19, — Палітыка

Лукашэнка адправіў чыноўнікаў мясіць цэмент

Дыктатар прыгразіў чыноўнікам забаронай на працаўладкаванне ў камерцыйныя фірмы.

«Я вельмі незадаволены працай урада па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў і раю навесці на старых прадпрыемствах парадак», - заявіў сёння Лукашэнка. - «Я праверу ўсе прадпрыемствы. Тое, што вы правалілі гэтую працу па розных прычынах, больш суб'ектыўных, і мы тройчы, чатыры разы пераносілі тэрміны, - гэта факт. Таму што бардак ў ведамстве (Беллеспаперапраме). Так не працуюць».

«Таму я яшчэ буду думаць, як з вамі ў гэтым плане разбірацца», - прыгразіў ён.

«Тое, што будаўнікі з рук прэч дрэнна працуюць, гэта вы ўжо самі разбярыцеся ва ўрадзе разам з усёй будаўнічай галіной. Мне гэтыя вашы казкі і ўгаворванні абсалютна не патрэбныя. Пачынайце працаваць. І тут будаўнікі правалілі».

«Майце на ўвазе, у мяне на кантролі ўсе пытанні і даручэнні, і я іх за будучы год асабіста пракантралюю. Гэта першая жорсткая размова. Далей я з вамі размаўляць не буду. Прыйшоў, убачыў, што не так, значыць, збірайцеся і адразу куды-небудзь ідзіце. Майце на ўвазе, ні на якую камерцыйную фірму вы не паступіце: будаўнік - пойдзеш мясіць цэмент, паперу ўмееш рабіць - будзеш стаяць у станка», - выліваў гнеў Лукашэнка.

Пачуўшы, што прадпрыемствы 1,5-2 гады выбіралі, у каго купляць абсталяванне, якія выкарыстоўваць тэхналогіі, Лукашэнка заявіў: «Як можа кіраўнік прадпрыемства, міністр працаваць і не ведаць, які завод лепшы ў свеце. Як можна так працаваць?! Вы павінны ведаць усе самае лепшае і перадавое. Гэта проста адгаворкі, казкі. Якія паўтара-два гады. Гэта расхлябанасць і разбоўтанасць».

Напісаць каментар (164)


Экспарт

          Новости партнеров




Надвор'е ў Беларусі

   18.05   19.05 
Брэст Гроза+28
+14
Ясно+27
+16
Віцебск Гроза+31
+18
Гроза+26
+17
Гомель Гроза+31
+17
Гроза+28
+17
Гродна Возможна гроза+26
+15
Возможен дождь+24
+15
Мінск Гроза+29
+14
Возможна гроза+26
+14
Магілёў Гроза+31
+17
Возможна гроза+28
+16

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  18.05.13  19.05.13
EUR11 150,0011 150,00
USD8 670,008 670,00
RUB276,00276,00


Учора на сайце:

наведвальнікаў 101001
праглядаў 748497
наведванняў 182048

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: