banner1 banner1 banner1

30.11.2012

Хілары Клінтан: ЗША працягнуць падтрымку змагароў за свабоду ў Беларусі важная навіна 50

8:37, — Палітыка

Хілары Клінтан: ЗША працягнуць падтрымку змагароў за свабоду ў Беларусі

Дзяржсакратар ЗША заклікала да вызвалення беларускіх палітвязняў.

Хілары Клінтан раскрытыкавала паводзіны ўладаў Украіны і Беларусі і пахваліла выбары ў Грузіі. У чацвер яна выступіла з прамовай у інстытуце Брукінгса, прысвечанай адносінам Амерыкі і Еўропы, паведамляе «РІА Новости».

«Кастрычніцкія выбары на Украіне былі крокам назад у дэмакратычным развіцці краіны, і мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя выпадкамі выбарчага правасуддзя над лідэрамі апазіцыі. У Беларусі ўрад працягвае сістэматычна ўшчамляць правы чалавека, так што мы працягваем заклікаць да вызвалення палітычных вязняў і падтрымліваць тых адважных актывістаў , якія адстойваюць права народа Беларусі», - сказала ў ходзе выступлення дзяржсакратар.

Пры гэтым яна таксама паведаміла, што ЗША «віталі выбары ў Грузіі і першы выпадак мірнай перадачы ўлады ў гісторыі гэтай краіны». «Мы працягваем заклікаць новы ўрад прадэманстраваць сваё імкненне да дэмакратыі, празрыстасці і вяршэнства закона», - адзначыла яна.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (50)

Экспарт




Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  22.12.14  23.12.14
EUR13 320,0013 400,00
USD10 900,0010 930,00
RUB187,00193,50



Учора на сайце:

наведвальнікаў 317589
праглядаў 1882697

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: