26 красавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Беларусі: Для нас выбары - свята дэмакратыі

18
Кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Беларусі: Для нас выбары - свята дэмакратыі

Дзеючы прэзідэнт ЗША Барак Абама перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 303 галасы выбаршчыкаў пры неабходных 270.

«Для нас выбары - гэта свята дэмакратыі», - сказаў часовы павераны ў справах Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь Ітан Голдрыч, выступаючы 7 лістапада на прэс-сняданку з нагоды выбараў прэзідэнта ЗША, піша БелаПАН.

Амерыканскі дыпламат адзначыў, што выбарчая кампанія ў ЗША доўжыцца даволі працяглы час. «Неабходна прызнаць, што няма дасканалай сістэмы, - сказаў ён. - Я хацеў бы нагадаць словы Чэрчыля пра тое, што дэмакратыя - гэта горшая форма кіравання, калі не ўлічваць усе астатнія. Мы разумеем, што наша сістэма недасканалая. Але мы стараемся паляпшаць яе , наколькі гэта магчыма».

Па дадзеных тэлеканала CNN, які вядзе ўласны падлік галасоў, дзеючы прэзідэнт ЗША Барак Абама перамог на прэзідэнцкіх выбарах, набраўшы 303 галасы выбаршчыкаў пры неабходных 270. У яго суперніка, кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Міта Ромні, - 203 голаса.

Афіцыйныя канчатковыя дадзеныя будуць апублікаваныя выбарчымі камісіямі штатаў пасля завяршэння апрацоўкі ўсіх бюлетэняў і пасля таго, як гэтыя дадзеныя будуць завераны дзяржсакратаром урада штата. Звычайна на гэта патрабуецца некалькі дзён.

17 снежня выбаршчыкі ў кожным штаце правядуць сваё галасаванне, падчас якога афіцыйна абяруць прэзідэнта. Вынікі гэтага галасавання выбаршчыкаў будуць 26 снежня перададзеныя кангрэсу ЗША і апублікаваныя на спецыяльнай сумеснай сесіі абедзвюх палат 6 студзеня 2013 года ў Вашынгтоне. Інаўгурацыя прэзідэнта пройдзе 20 студзеня.

Нагадаем, 6 лістапада, размаўляючы з журналістамі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «не вельмі разлічвае» на тое, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША палітыка гэтай краіны ў дачыненні да Беларусі зменіцца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках