26 красавiка 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аэрофлот» скасаваў рэйс «Масква-Менск» праз непагадзь

3
«Аэрофлот» скасаваў рэйс «Масква-Менск» праз непагадзь

Праз непагадзь доўжацца парушэнні ў паветраных зносінах паміж Менскам і Масквой.

30 лістапада быў скасаваны адзін з трох рэйсаў, што выконваюцца ў беларускую сталіцу кампаніяй «Аэрофлот» - з адлётам а 19.40 паводле маскоўскага часу. Гэта прычыніла скасаванне рэйсу з Менска а 21.00 паводле мясцовага часу. З расейскай сталіцы наступны самалёт змог вылецець а 0.16 (замест 23.25). Раніцай гэтага дня з Менска ў Маскву самалёт «Аэрофлота» прыляцеў у належны час, а назад вылецеў а 12.04 замест 9.35. Пасажыры, зарэгістраваныя на рэйс а 21.00, змогуць вылецець з Менска а 6 гадзіне раніцы 1 снежня, паведамляе БелаПАН.

Згодна з правіламі «Аэрофлота» пры затрымцы рэйса на 6 гадзін і больш уночы або на 8 гадзін і больш удзень пасажырам «даецца гатэль з харчаваннем за кошт авіякампаніі, а таксама транспарт да месца размяшчэння і назад».

Усе чатыры рэйсы «Белавія» 30 лістапада былі ажыццёўленыя цалкам, але са спазненнем з Масквы (ад 18 да 69 хвілін).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках