banner1 banner1 banner1

1.12.2012

Сацыяльныя медыя: жахлівы сон дыктатараў 31

14:41, — Палітыка

Сацыяльныя медыя: жахлівы сон дыктатараў

Большасць дыктатараў у свеце баіцца аднаго і таго ж.

Гэта не ЗША, не NATO, не Арганізацыя Аб'яднаных Нацый або нейкая вонкавая сіла. Тое, што больш за ўсё пагражае іхнай уладзе, - гэта сацыяльныя медыя, піша San Francisko Chronicle (пераклад - charter97.org).

Facebook, Twitter, блогі, якія першапачаткова былі задуманыя як пашырэнне магчымасці для стасункаў моладзі ў Інтэрнэце, распаўсюдзіліся па ўсім свеце і цяпер выкарыстоўваюцца ў якасці зброі супраць аўтарытарных лідэраў у такіх краінах, як В'етнам, Расея, Беларусь і Бахрэйн. У гэтых дзяржавах, як і ў шмат якіх іншых, кіраўнікі атакуюць блогераў з такой моцай, як быццам тыя з'яўляюцца ўзброенымі рэвалюцыянерамі. І рэпрэсіі ўзмацняюцца.

Найбольш тыповым прыкладам гэтага з'яўляецца Беларусь. Там Аляксандр Лукашэнка, вядомы як астатні дыктатар Еўропы, вядзе барацьбу са свабодай слова ў Інтэрнэце безупынна.

Надоечы Вярхоўны суд Эквадора адхіліў запыт аб экстрадыцыі ў Беларусь блогера, які ўцёк у лацінаамерыканскую краіну пасля таго, як на радзіме яго абвінавацілі ў махлярстве. Гэтая канкрэтны адмова ў выдачы з'яўляецца дэманстрацыяй абсурднасці такога абвінавачвання, бо прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа з'яўляецца сябрам Угі Чавэса і не вялікім прыхільнікам свабоды прэсы. І ўсё ж ён кінуў выклік просьбе Беларусі.

Блогер Аляксандр Баранкоў далёка не адзіны прыклад. Арганізацыя бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе паведамляе пра арышты журналістаў і блогераў. «На жаль, апошнія затрыманні і ператрусы ў Менску і ў іншых раёнах краіны паказваюць працяг намаганняў для пераследу іншадумцаў і прыдушэння свабоды слова ў Інтэрнэце», - гаворыцца ў заяве арганізацыі.

У Іране сітуацыя яшчэ больш жорсткая. Блогеры атрымліваюць працяглыя турэмныя тэрміны або прысуджаюцца да смяротнага пакарання паводле абвінавачвання ў падважванні нацыянальнай бяспекі. Праваабаронцы паведамляюць аб катаваннях у дачыненні да інтэрнэт-актывістаў у астрогах. У сярэдзіне лістапада адзін з іх сканаў у паліцэйскім пастарунку з невытлумачальных прычын.

Іран сапраўды спрабуе стварыць свой уласны ўнутраны Інтэрнэт. У выніку, са слоў улад краіны, «нерэгуляваныя сацыяльныя сродкі масавай інфармацыі ды іншыя матэрыялы, якія могуць заахвочваць іншадумства", проста не будуць даступныя.

Сумная праўда палягае ў тым, што дыктатарскім краінам, жыхары якіх з'яўляюцца самымі рэпрэсаванымі, не выпадае турбавацца аб праблемах, якія ствараюць уладам сацыяльныя медыя. У Лаосе, Камбоджы, Эрытрэі, Мазамбіку і жменьцы іншых дзяржаў большасць людзей не маюць доступу да кампутараў або мабільных тэлефонаў. Шмат хто з іх непісьменны і не можа выкарыстоўваць гэтыя прылады, нават калі б яны ў яго былі. Гэта пакідае іхным лідарам магчымасць таптаць іхныя правы амаль беспакарана.

Кітай дэманструе гэта лепш, чым іншыя. Эканамічныя праграмы развіцця дзяржавы выцягнулі мільёны кітайцаў з прорвы беднасці. Раней Кітай быў параўнальна спакойны. Але з росквітам прыйшло новае разуменне таго, якой прадажнай і рэпрэсіўнай напраўду з'яўляецца камуністычнай партыя краіны. Такім чынам, мільёны кітайцаў выйшлі на новыя сацыяльныя медыя-платформы з крытыкай існых парадкаў.

Цяпер Кітай марнуе больш грошай на ўнутраную бяспеку, у тым ліку на маштабную онлайн-цэнзуру, чым на свае ўзброеныя сілы. Шмат якія найбольш трывалыя онлайн-крытыкі кінутыя ў турмы. Гэта дэманструе відавочны факт: кітайскі ўрад баіцца ўласнага народа значна больш, чым замежнага ворага.

Іншыя краіны здаганяюць Кітай. Расея ўкараняе новую сістэму фільтравання сайтаў. Гэта робіцца нібыта для абароны дзяцей ад непажаданага зместу. Але праваабаронцы папярэджваюць, што яна можа так жа лёгка выкарыстоўвацца для блакавання сацыяльных медыя.

У Амане ўвосень сёлета шэсць чалавек былі зняволеныя за «абразу дзяржавы» у сетцы Facebook. Гэта адбылося пасля таго, як Нацыянальная камісія правоў чалавека Амана ахарактарызавала іхныя паведамленні як «парушэнне ісламскіх прынцыпаў».

Бахрэйн, сусед Амана, спрабуе ўседзець на двух крэслах. З аднаго боку, улады зняволілі актывіста, які ў Інтэрнэце крытыкаваў аўтарытарнага прэм'ер-міністра краіны. Яшчэ чацвёра былі арыштаваныя за крытыку караля краіны.

У той жа час урад дазволіў адной з найбуйнейшых кампаній дзяржавы - тэлекамунікацыйныя правайдэру - правесці буйную міжнародную канферэнцыю, прысвечаную ролі сацыяльных медыя.

Напісаць каментар (31)


Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   21.05   22.05 
Брэст Возможен дождь+23
+11
Небольшая облачность+23
+13
Віцебск Гроза+24
+13
Небольшой дождь+23
+13
Гомель Гроза+26
+14
Возможен дождь+24
+14
Гродна Ясно+23
+11
Небольшая облачность+23
+12
Мінск Небольшой дождь+24
+9
Небольшой дождь+22
+10
Магілёў Гроза+23
+12
Возможен дождь+22
+12

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  21.05.13  22.05.13
EUR11 120,0011 190,00
USD8 650,008 680,00
RUB276,00278,50

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 118443
праглядаў 761669
наведванняў 213829

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: