banner1 banner1 banner1

12.12.2012

Studio Total: СК прыкрывае высокапастаўленых афіцэраў 11

16:52, — Палітыка

Studio Total: СК прыкрывае высокапастаўленых афіцэраў

Шведскае рэкламнае агенцтва паказвае на памылкі ў заяве Следчага камітэта пра «плюшавы дэсант».

У лісце, атрыманым сайтам charter97.org ад Studio Total, гаворыцца, што інфармацыя аб тым, што беларуска-літоўскую мяжу самалёт, з якога былі скінутыя плюшавыя мішкі, перасёк ў раёне вёскі Баранавічы Іўеўскага раёна, не адпавядае рэчаіснасці.

«Мы прыляцелі пазней і паўднёвей», - гаворыцца ў лісце.

Studio Total мяркуе, што гэтая памылка была дапушчаная наўмысна для таго, каб абвінаваціць нявінных памежнікаў і захаваць пасады высокапастаўленым афіцэрам.

«Мы ўжо казалі вам, што мы адкрытыя для адказаў на пытанні», - звяртаюцца аўтары ліста да Аляксандра Лукашэнкі, прапаноўваючы расказаць пра тое, якім чынам праходзіў палёт.

«Хто ведае, магчыма, у наступны раз хто-небудзь захоча перасекчы мяжу не з такімі мірнымі намерамі», - пішуць яны.

Нагадаем, 4 ліпеня шведскі самалёт пранік у паветраную прастору Беларусі з боку Літвы. З яго выкінулі сотні плюшавых мішак на парашутах, да якіх былі прымацаваныя плакаты з заклікамі забяспечыць свабоду слова і правы чалавека.

Беларускі бок спачатку адмаўляў гэты факт, потым Аляксандр Лукашэнка звольніў камандуючага ВПС і прыгразіў Літве, таксама выгнаў шведскага амбасадара. Беларусь афіцыйна звярнулася да Генпракуратуры Літвы з просьбай аб прававой дапамозе па гэтай справе.

Па справе аб «плюшавым дэсанце» былі арыштаваныя грамадзяне Беларусі - фатограф Антон Сурапін, які першым размясціў здымкі медзведзянятаў, і рыэлтар Сяргей Башарымаў, з дапамогай якога шведскія актывісты нібыта здымалі кватэру ў Менску. Іх абвінавацілі ў дапамаганні незаконнаму перасячэнню мяжы. Абодвум затрыманым пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Іх вызвалілі з турмы КДБ пад падпіску, аднак абвінавачванні, вылучаныя супраць іх, не знялі.

«Следствам устаноўлена, што 04.07.2012, каля 5 гадзін 57 хвілін, падданыя Каралеўства Швецыі на лёгкаматорным самалёце, які ляцей на вельмі малой вышыні, з боку Літоўскай Рэспублікі незаконна перасеклі Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь паблізу н.п. Баранавічы Іўеўскага раёна. У ходзе палёту над тэрыторыяй Беларусі экіпажам былі выкінутыя плюшавыя медзведзяняты», - паведамілі сёння ў СК.

Напісаць каментар (11)


Навіны
па тэме

Экспарт

          Новости партнеров




bunner.jpg

Надвор'е ў Беларусі

   24.05   25.05 
Брэст Небольшой дождь+18
+11
Небольшая облачность+22
+11
Віцебск Дождь+22
+16
Возможен дождь+19
+14
Гомель Гроза+24
+14
Небольшая облачность+23
+13
Гродна Небольшой дождь+20
+12
Возможен дождь+21
+11
Мінск Дождь+21
+13
Возможен дождь+19
+8
Магілёў Небольшой дождь+23
+14
Возможен дождь+20
+11

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  23.05.13  24.05.13
EUR11 230,0011 170,00
USD8 690,008 680,00
RUB278,50276,00

Меркаванне


У вас был хоккей

У вас был хоккей

Дмитрий Дрозд

Палачи будут стрелять

Палачи будут стрелять

Валентин Стефанович

Александр Васильевич и «Евровидение»

Александр Васильевич и «Евровидение»

Анджей Почобут

Госпереворот с помощью российских войск

Госпереворот с помощью российских войск

Виталий Рымашевский

Психологический портрет диктатора

Психологический портрет диктатора

Мовсун Гаджиев


Учора на сайце:

наведвальнікаў 120249
праглядаў 808475
наведванняў 211694

Поиск отелей


Дата заезда

Дата отъезда

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: