26 красавiка 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры дагэтуль няма вады - жыхары растопліваюць снег

78

У горадзе па-ранейшаму не адноўленая падача вады ў жылыя дамы.

Яна знікла ў Мазыры раніцай праз аварыю на помпавай станцыі. Людзі сталі масава скупляць ваду, паведамляе «Еўрарадыё».

Жыхарка Мазыра распавяла, што камунальнікі абяцалі даць ваду ў дамы ўвечары, але пакуль яе няма:

«Хадзіла па снег на вуліцу, у ліфце сустрэла суседзяў з вялікімі бутэлькамі вады. Людзі нават у суседнія вёскі ездзілі, каб купіць вады. Кажуць, што ў райвыканкаме ўжо нейкае экстраннае пасяджэнне збіралі, але карэспандэнтаў туды не пусцілі. Для дзіцяці гатую на малацэ, кармлю кансервантамі, бо нічога не прыгатуеш».

Нагадаем, сёння раніцай у горадзе знікла электрычнасць, гарачая і халодная вада, вымкнулася тэлефонная сувязь і доступ у інтэрнэт.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках