26 красавiка 2024, Пятніца, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежных прафсаюзнікаў звальняюць са «Шкловалакна»

8
Незалежных прафсаюзнікаў звальняюць са «Шкловалакна»

Паводле калектыўнай дамовы, наймальнік павінен запытаць дазвол на звальненне ў прафсаюзнай структуры.

Свабодны прафсаюз не дае звольніць сваіх лідэраў, перадае «Радыё Свабода».

5 снежня кіраўніцтва прадпрыемства накіравала ў арганізацыю Свабоднага прафсаюза афіцыйны ліст з нагоды звальнення аператара цэха №7 Віктара Стукава і памочніка майстра таго ж цэха Мікалая Шараха. Віктар Стукаў - кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюза на «Шкловалакне» ў Полацку, Мікалай Шарах - яго намеснік.

13 снежня адбыўся прафсаюзны сход з удзелам намесніка дырэктара па кадравай і ідэалагічнай працы Людмілы Проп і начальніка аддзела кадраў Юрыя Краўчанкі. Яны прадстаўлялі пазіцыю кіраўніцтва «Шкловалакна»: даказвалі, што прафсаюзных актывістаў трэба звольніць за шматлікія парушэнні.

Намеснік генеральнага дырэктара па кадрах і ідэалагічнай рабоце, Людміла Проп адмовілася каментаваць сітуацыю для радыё.

«Я вам нічога не абавязаная каментаваць. Яны звольненыя па законе за сістэматычнае парушэнне працоўнай дысцыпліны», - сказала яна.

«Першыя прэтэнзіі да мяне пачаліся яшчэ 31 кастрычніка, пасля майго інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» аб тым, што людзі выходзяць з праўладнага прафсаюза, які не абараняе іх правы. Упершыню за шмат гадоў у мяне выявілі брак і аштрафавалі - недаплацілі частку грошай. А потым пайшло адно за адным: працаваў без акуляраў - значыць, парушыў прафесійныя абавязкі, потым яшчэ брак у працы, яшчэ і яшчэ... Такім чынам штучна назбіралі маіх правінаў, каб звольніць за «сістэматычнае парушэнне прафесійных абавязкаў без важкіх прычын», - распавёў Віктар Стукаў.

У Мікалая Шараха іншая прычына: яго хочуць звольніць нібыта за прагулы.

«Я павінен быў паехаць на семінар. Паводле калектыўнай дамовы, на такія мерапрыемствы адміністрацыя павінна адпускаць работнікаў і нават плаціць сярэднюю зарплату. Я падаў усе дакументы належным чынам і паехаў. Але, аказваецца, мяне не адпускалі. Гэта парушэнне з боку адміністрацыі, але вінаватым зрабілі мяне», - кажа Мікалай Шарах.

Па словах актывістаў, калі прафсаюзная арганізацыя не дае згоды на звальненне работніка, адміністрацыя прадпрыемства павінна з гэтым пагадзіцца. Але Мікалай Шарах і Віктар Стукаў не выключаюць, што гэтае палажэнне могуць парушыць, таму што і само звальненне было ініцыявана штучным чынам.

Сапраўдныя падставы для незадаволенасці адміністрацыі, якая захацела пазбавіцца ад двух сваіх работнікаў, актывісты Свабоднага прафсаюза бачаць у тым, што іх дзейнасць атрымлівае ўсё больш шырокі рэзананс у інтэрнэце і СМІ. І прыклад з актывістаў «Шкловалакна» пачалі браць работнікі іншых полацкіх прадпрыемстваў. Так, пасля стыхійнай забастоўкі на полацкім вінзаводзе незадаволеныя нізкімі зарплатамі работнікі таксама вырашылі стварыць арганізацыю Свабоднага прафсаюза, і «шэфства» над імі ўзялі менавіта Стукаў і Шарах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках