26 красавiка 2024, Пятніца, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕСПЧ аштрафаваў Расею за выкраданні людзей

14
ЕСПЧ аштрафаваў Расею за выкраданні людзей

Расея павінна выплаціць больш за 500 тыс. еўра сваякам васьмі чалавек, якія, як сцвярджаецца, былі выкрадзеныя службай бяспекі ў Чачні.

Яны зніклі ў 2002-2004 гадах і, як мяркуецца, іх ужо няма ў жывых, паведамляе ВВС.

Як заявілі суддзі ў Страсбургу, Расея парушыла чатыры артыкулы па правах чалавека. Яны таксама звярнулі ўвагу на шматлікія недахопы ў расследаванні гэтых знікненняў.

Чачня панесла цяжкія страты ў выніку ваенных сутыкненняў паміж федэральнымі войскамі і баевікамі, якія на працягу многіх гадоў ператварыліся ў сталы канфлікт.

Нераскрытыя злачынствы

У прэс-рэлізе, апублікаваным у аўторак, гаворыцца, што ў Еўрапейскі суд паступіў цэлы шэраг падобных пазоваў, што сведчыць аб «сістэматычнай праблеме нераскрыцця такіх злачынстваў».

«У больш чым 120 рашэннях, вынесеных судом, гаворка ішла аб падобных пазовах з нагоды парушэнняў адных і тых жа правоў чалавека, якія сталі вынікам знікненняў людзей на Паўночным Каўказе з 1999 года», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У адным з пяці выпадкаў, разгледжаных у пастанове Еўрапейскага суда, гаворка ідзе пра падзеі лютага 2003 года, калі ўзброеныя людзі ў масках і ў камуфляжы, якія гаварылі на рускай мове, вывелі на досвітку траіх мужчын з іх дамоў, не даўшы ім нават апрануцца і абуцца.

Суддзі вырашылі, што былі парушаныя палажэнні Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, у прыватнасці, права на жыццё, аб забароне катаванняў і жорсткага стаўлення да зняволеных і знявазе іх годнасці, права на свабоду і бяспеку, а таксама права на эфектыўныя сродкі прававой абароны.

Усе выкрадання мелі месца ў Грозным, сталіцы Чачэнскай рэспублікі, якая была амаль цалкам разбураная падчас сутыкненняў, але цяпер у асноўным адбудаваная зноўку.

Тысячы зніклых без вестак

У дакладзе Савета Еўропы, прадстаўленым у верасні гэтага года, адзначана, што многія падобныя выпадкі былі разгледжаныя ў Страсбургскім судзе, які выносіў кожны раз падобныя пастановы.

Толькі ў адным 2009 годзе было пададзена амаль сто пазоваў ад жыхароў Паўночнага Каўказа, у асноўным з Чачні.

Савет Еўропы - асноўны назіральны орган па правах чалавека ў Еўропе - настойліва заклікаў Расею палепшыць прававую і нарматыўную базу, якая рэгулюе аперацыі па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне.

З часоў другой чачэнскай вайны 1999-2000 гадоў амаль пяць тысяч чалавек застаюцца ў спісах зніклых без вестак.

У пачатку 1990-х гадоў чачэнскія сепаратысты кінулі выклік Маскве і абвясцілі незалежнасць, аднак яны не змаглі супрацьстаяць ваеннай моцы федэральных падраздзяленняў, і кампанія 1999-2000 гадоў завяршылася ў асноўным паразай баявікоў.

«Гэтыя судовыя рашэнні не падзейнічалі асабліва на Расейскую Федэрацыю, паколькі скаргі працягваюць паступаць», - гаворыцца ў дакладзе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках