27 красавiка 2024, Субота, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Панцялей: Паслугі сувязі павінны падаражэць на 60%

83
Мікалай Панцялей: Паслугі сувязі павінны падаражэць на 60%

Па словах міністра сувязі, тады яны перастануць быць стратнымі.

У апошні час многія карыстальнікі інтэрнэту сталі атрымліваць непрыемныя весткі: пасля Новага года кошт паслуг доступу ў глабальную сетку вырасце адразу на 20%. Сапраўды на столькі ж падаражэюць размовы па мабільніку. Прычына росту коштаў у тым, што ўступае ў сілу закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь», у адпаведнасці з якім паслугі сувязі, якія аказваюцца фізічным асобам, больш не вызваляюцца ад падатку на дабаўленую вартасць, як гэта было раней. Газета «Рэспублiка» сёння публікуе інтэрв'ю з міністрам сувязі Мікалаем Панцялеем і высвятляе, ці будуць яшчэ павышэнні коштаў у галіне на працягу 2013 года, піша onliner.by.

«Неабходнасць павышаць кошты на паслугі сувязі існуе, таму як на сённяшні дзень мясцовая і міжгародняя сувязь у Беларусі з'яўляецца стратнай і ў рамках пагадненняў аб Мытным саюзе і Адзінай эканамічнай прасторы існуюць дамоўленасці аб тым, што мы паступова будзем адыходзіць ад перакрыжаванага субсідавання адных паслуг сувязі за кошт іншых, больш рэнтабельных. Так што будзем рухацца ў гэтым кірунку. Дарэчы, не магу сказаць, што ў нас тарыфы вельмі высокія. Так што, калі мы будзем прытрымлівацца той матрыцы павышэння тарыфаў, якую нам на 2013 год прапануе Мінэканомікі, не думаю, што выніковы рост коштаў будзе значным, насельніцтва асаблівай нагрузкі не адчуе», - растлумачыў Мікалай Панцялей.

Міністр пакуль не адважваецца сказаць, наколькі ў выніку «пацяжэюць» плацёжкі за карыстанне інтэрнэтам і хатнім тэлефонам. Мінэканомікі мае намер і надалей абмяжоўваць магчымасці па павышэнні тарыфаў Мінсувязі. «Я магу сказаць, на колькі паслугі павінныя падаражэць, каб не быць стратнымі. Гэтая лічба даволі вялікая - 60%. Але такі рост, натуральна, будзе не ў наступным годзе», - супакоіў Мікалай Пятровіч. Пры гэтым ён адзначыў, што на 2013 год у краіне ўстаноўлены прагнозны паказчык прыкметна ніжэй, чым у 2012 годзе, - на ўзроўні не больш за 11%, прычым у яго павінен змясціцца рост коштаў не толькі на сувязь, але і на іншыя тавары і паслугі. «Таму за рамкі гэтага паказчыка мы адназначна не выйдзем, тым больш што плануем за кошт больш добрага фінансавага стану «Белтэлекама» тую матрыцу, якую нам прапануе Мінэканомікі, некалькі пераарыентаваць на кампенсацыю па тарыфах «Белпошты», - паабяцаў міністр сувязі.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках