26 красавiка 2024, Пятніца, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адмянілі дзеянне папраўкі Джэксана-Вэніка

5
ЗША адмянілі дзеянне папраўкі Джэксана-Вэніка

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў чацвер падпісаў распараджэнне, у якім афіцыйна абвясціў аб адмене папраўкі, якая дзейнічала ў дачыненні да Расеі.

«Устанаўленне нармальных гандлёвых адносін з Расеяй дазволіць ЗША скарыстацца ўсімі устаноўленымі СГА перавагамі пры гандлі з РФ», - гаворыцца ў дакуменце, распаўсюджаным Белым домам, паведамляе Інтэрфакс.

14 снежня Барак Абама падпісаў «закон Магніцкага» ва ўвязцы з адменай папраўкі Джэксана-Вэніка. Закон прадугледжвае візавыя і фінансавыя санкцыі ў дачыненні да расейскіх чыноўнікаў, якія маюць дачыненне, на думку Вашынгтона, да смерці юрыста Сяргея Магніцкага і да іншых парушэнняў правоў чалавека.

Папраўка Джэксана-Вэніка (The Jackson-Vanik Amendment) змяшчаецца ў раздзеле IV «Закона аб гандлі» (Trade Act of 1974) ЗША.

Папраўка была названая ў гонар яе аўтараў - сенатара Генры Джэксана (Henry Jackson) і кангрэсмена Чарльза Вэніка (Charles Vanik), якія садзейнічалі ўнясенню папраўкі.

Згодна з папраўкай, рэжым найбольшага спрыяння можа быць распаўсюджаны толькі на тыя краіны з нярынкавай эканомікай, эміграцыйны рэжым якіх прызнаваўся ліберальным. Супраць парушальнікаў міжнародных нормаў ЗША ўводзілі санкцыі, якія ў асноўным тычыліся абмежавання допуску тавараў, што вырабляюцца ў дадзенай краіне свету, на амерыканскі рынак.

Падставай да прыняцця папраўкі паслужыла, у прыватнасці, практыка абмежавання выезду асоб яўрэйскай нацыянальнасці з СССР. Умовы, якія змяшчаліся ў прынятым законе, былі ахарактарызаваныя ўрадам СССР як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны і адпрэчаныя, у выніку чаго СССР было адмоўлена ў рэжыме найбольшага спрыяння.

Закон аб гандлі ўступіў у сілу пасля яго падпісання прэзідэнтам Джэральдам Фордам 3 студзеня 1975 года. З-за адсутнасці рэжыму спрыяння савецкі экспарт у ЗША абкладаўся пошлінамі, якія ў дзесяць разоў перавышаюць звычайныя.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках