26 красавiка 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць фактаў пра Юрыя Караева

111
Пяць фактаў пра Юрыя Караева

Новы намеснік міністра ўнутраных спраў: хто ён?

Пра Юрыя Караева піша «Наша Ніва».

1. Камандзір бабруйскага і гомельскага спецназа

Імя гэтага сілавіка на слыху апошнія чатыры гады, але ў вольным доступе ў Інтэрнэце няма ніводнага здымка гэтага чалавека. Нават агенцтву БЕЛТА не было чым праілюстраваць навіну аб прызначэнні. Караеву 46 гадоў. Да пераводу ў Менск ён на працягу шасці гадоў (1999—2005) кіраваў вайсковай часткай 5527, ці інакш Пятым асобным спецыяльным міліцэйскім батальёнам. Потым палкоўніка Караева пераводзяць у Гомель, дзе ён камандуе спецыяльнай міліцэйскай брыгадай (вайсковая частка 5525).

2. Камандзір двух менскіх спецназаў

У ліпені 2008 г. Юрый Хаджымуратавіч Караеў быў прызначаны кіраўніком менскага спецназа, раней яго называлі АМАПам. Змяніў ён Юрыя Падабеда. Праўда на гэтай пасадзе доўгі час Караеў не затрымаўся. У менскім спецназе ён запомніўся толькі тым, што разганяў п’яную бойку ў Дзень ВДВ. А яшчэ пры Караеве жанчыны ўпершыню сталі працаваць у спецназе. «У асноўным працуюць падчас надгляду грамадзян, і часам спраўляюцца лепш, чым мужчыны», — зазначыў Караеў.

Праз тры месяцы Юрыя Караева перавялі камбатам у брыгаду спецназа ва Уруччы. Славутай часткай 3214 да гэтага камандваў Зміцер Паўлічэнка. Але і тут Караеву атрымалася затрымацца менш года, бо яго заўважылі ў міністэрстве.

3. Караеў і Паўлічэнка

Першапачаткова Паўлічэнку пасля адстаўкі перавялі ў распараджэнне Юрыя Караева. Аднак у частцы адыёзны камандзір прабыў нядоўга. Вядома таксама, што ў свой час Юрый Караеў уваходзіў у Савет Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзялення спецыяльнага прызначэння войскаў МУС «Честь», але, калі ў 2007 «Честь» узначаліў Паўлічэнка, то Караеў ужо не быў актыўным членам гэтай арганізацыі.

4. Караеў і Падабед

Юрыя Падабеда звольнілі з пасады камандзіра менскага спецназа, нібыта з прычыны хваробы. Аднак у хуткім часе гэтая ж хвароба не перашкодзіла яму заняць месца кіраўніка аховы бізнесмена Юрыя Чыжа. Падабед прызнаваўся, што аддаў спецназ у рукі «сябра сям’і». «Караеў — выдатны мужык, ведаю яго 12 гадоў, сябруем сем’ямі. Так што не сумнявайцеся, пытанняў з ім не будзе. Ён кантактны, прыстойны, інтэлігентны, выхаваны і правільны чалавек», — казаў Падабед.

5. Караеў і Уцюрын

Аказалася, што Караеў скончыў тою жа навучальную ўстанову, што і начальнік службы аховы Лукашэнкі, адзін з самых таямнічых айчынных сілавікоў Андрэй Уцюрын - абодва скончылі Саратаўскае ваенна-каманднае вучылішча. Караеў у 1987 годзе, а Уцюрын - у 1992. Пазней іх шляхі перасекліся ў вайсковай частцы 3214. Разам прайшлі выпрабаванні на права нашэння крапавага берэта. Вядомы здымак, на якім напэўна захаваныя і Караеў, і Уцюрын. Праўда, няпроста іх ідэнтыфікаваць.

Напісаць каментар 111

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках