Стэфановіч: З Гайдукова хочуць выбіць патрэбныя паказанні
4
12:36, — Палітыка
У гэтым праваабаронца бачыць магчымую прычыну пераводу моладзевага актывіста з Віцебскага СІЗА ў Менск.
«Мне складана сказаць, з чым звязаны яго перавод. Следства вядзе камітэт, чаму яго пераводзілі з Менска ў Віцебск, а потым назад з Віцебска ў Менск, растлумачыць складана. Магчыма, гэта звязана з тым, што з яго хочуць выбіць неабходныя паказанні», - пракаментаваў сайту charter97.org перавод абвінавачанага ў здрадзе дзяржаве апазіцыянера з Віцебскага СІЗА ў Менск намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч.
Нагадаем, учора ўвечары адвакату Андрэя Гайдукова паведамілі ў віцебскім ізалятары, што падабароннага перавезлі ў сталіцу яшчэ 22 снежня. Актывіста затрымалі ў Віцебску 8 лістапада і да канца таго месяца ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ у Менску. Пасля гэтага яго перавялі ў Віцебск, а зараз зноў адправілі ў Менск.
23-гадовага аператара наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» абвінавачваюць па крымінальным артыкуле «здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці». Паводле афіцыйнай інфармацыі, хлопца затрымалі нібыта «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэтае абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным.
Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.
Навіны
па тэме
- Андрэя Гайдукова зноў перавялі ў Менск
- Гайдукоў: «Думайце пра сябе, пра мяне не турбуйцеся»
- Гайдукоў: Маю справу могуць сфальсіфікаваць да абсурду
Экспарт
Новости партнеров




