1 траўня 2024, Серада, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь чакаюць дэфіцыт валюты і абвальная дэвальвацыя

206
Беларусь чакаюць дэфіцыт валюты і абвальная дэвальвацыя

Да гэтага можа прывесці адмова Расеі паставіць у 2013 годзе ў Беларусь 23 мільёна тон нафты.

Экспарт нафтапрадуктаў дае беларускаму бюджэту да 40% валютнай выручкі. Калі Расея ў наступным годзе прадаставіць Беларусі ўсяго 18,5 мільёнаў тон нафты, то гэта можа прывесці да катастрафічных наступстваў. Такое меркаванне ў размове з «Еўрарадыё» выказвае эканаміст Барыс Жаліба.

«Гэта адразу падарве наш гандлёвы баланс, будзе вялікае адмоўнае сальда. Што да наступстваў, то трэба ўспомніць 2011 год: гэта - ціск на валютны рынак, дэфіцыт валюты і можа быць абвальная дэвальвацыя беларускага рубля», - упэўнены эксперт.

Нагадаем, Расея прапанавала паставіць у Беларусь у наступным годзе 18,5 мільёнаў тон нафты. Беларусь настойвае на 23 мільёнах тон. 21 снежня кіраўнік нават заявіў, што дамоўленасці па пастаўках менавіта 23 мільёнаў тон дасягнутыя.

На думку Жалібы, адмова Расеі тлумачыцца тым, што беларускі бок не выконваў сваіх ранейшых абяцанняў Крамлю. Напрыклад, наконт прыватызацыі дзяржмаёмасці на 2,5 мільярда даляраў штогод. Да таго ж, лічыць эксперт, кошт гэтай дзяржмаёмасці завышаны афіцыйным Менскам. І расейскаму капіталу, які лічыцца першым патэнцыйным пакупніком гэтай беларускай маёмасці, гэта не спадабаецца. Ды і заўчасныя заявы Лукашэнкі аб дасягненні дамоўленасці расейцаў пакрыўдзілі.

Жаліба раіць не шукаць дадатковую нафту «дзесьці за акіянам», а спрабаваць дамовіцца з Расеяй - любымі сродкамі.

Напісаць каментар 206

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках