3 траўня 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларусаў зачыняюцца адукацыйныя праграмы за мяжой

30
Для беларусаў зачыняюцца адукацыйныя праграмы за мяжой

Некалькі значных адукацыйных праграм, якія дазвалялі беларускім студэнтам атрымаць адукацыю за мяжой, у 2013 годзе не будуць дзейнічаць.

Пад скарачэнне патрапіла папулярная праграма Muskie, якая дазваляла вучыцца ў ЗША, а таксама, верагодна, «Адкрытая Еўропа», якая фінансавалася Еўракамісіяй і дазваляла беларускім студэнтам выбраць любую ВНУ ў Еўропе для працягу адукацыі. На фоне адмовы Швецыі з 2011 дапускаць да бясплатнага навучання замежнікаў і аналагічных планаў Чэхіі і Фінляндыі, у беларусаў застаецца ўсё менш шанцаў на стыпендыі ў ЕЗ, піша genaration.by.

Беларускія студэнты нечакана апынуліся ахвярамі «падатковай прорвы» - няздольнасці амерыканскага кангрэса і адміністрацыі прэзідэнта дамовіцца аб бюджэтных выдатках і ўзроўні падаткаў на наступны год. З-за адсутнасці бюджэту на 2013 год Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыняў рашэнне не праводзіць у гэтым годзе конкурс стыпендый на навучанне ў магістратуры амерыканскіх ВНУ па праграме Muskie.

«У сувязі з бягучымі фінансавымі абмежаваннямі, Дзяржаўны дэпартамент не збіраецца аб'яўляць новы набор на праграму Muskie на 2013-14 навучальны год», - гаворыцца на афіцыйнай старонцы праграмы ў «Фэйсбуку». Праграма дазваляла беларусам атрымаць стыпендыі на атрыманне адукацыі ў ЗША. За 20 гадоў дзеяння праграмы ёй скарысталіся 5 тысяч чалавек з краін СНД.

Нешта падобнае можа здарыцца ў гэтым годзе і з надзвычай папулярнай праграмай «Адкрытая Еўропа» (OESS), якая фінансавалася Еўрапейскай камісіяй і была накіраваная выключна на беларусаў.

«Да гэтага часу другі год OESS не была фармальна зацверджаная Камісіяй. Унутраныя кансультацыі завершацца да канца студзеня 2013 года, але канчатковае рашэнне чакаецца не раней за сярэдзіну сакавіка. Гэта значыць, што, па ўсёй верагоднасці, OESS не будзе абвешчана на 2013-14 навучальны год . Але, верагодна, будзе набор на 2014-15 гады», - адзначыў у групе Education Opportunities for Belarusians рэгіянальны каардынатар Амерыканскага савета па міжнароднай адукацыі Кевін Рэйлінг.

У мінулым годзе стыпендыальная праграма «Адкрытая Еўропа» ўпершыню дазволіла беларусам бясплатна вучыцца ў любым універсітэце ЕЗ і асацыяваных краін па бакалаўрскай ці магістарскай праграме. «Адкрытая Еўропа» пакрыла ўвесь кошт навучання ў выбраным універсітэце 179 беларусам. Агульны бюджэт склаў 3.6 мільёна еўра, на які прэтэндавалі 3600 абітурыентаў, істотным для якіх было таксама праявіць «палітычную матывацыю».

Цяперашняя затрымка з выдзяленнем фінансавання на праграму «Адкрытая Еўропа» таксама можа быць звязаная з бюджэтнай нестабільнасцю, на гэты раз у Еўрапейскім Звязе. OESS, услед за некаторымі істотнымі адукацыйнымі праграмамі ЕЗ, як Эразмус, магла стаць ахвярай спрэчак паміж краінамі-чальцамі супольнасці за размеркаванне бюджэту на 2013 год, які так і не быў прыняты.

Зачыніліся альбо рызыкуюць знікнуць і іншыя магчымасці атрымання стыпендый для навучання ў Еўропе. У 2011 годзе ад бясплатнай адукацыі для беларусаў адмовіліся ў Швецыі. Тое ж самае збіралася зрабіць Чэхія, але новая міністр адукацыі часова прыпыніла працэс прыняцця рэформы адукацыі. Некаторыя ўніверсітэты Фінляндыі таксама спрабуюць эксперыментаваць з увядзеннем платнай адукацыі.

Між тым, Расея і Кітай нарошчваюць колькасць стыпендый і магчымасцяў для адукацыі беларусаў.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках