3 траўня 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фота Сяргея Грыца - зноў сярод лепшых

27

Праца беларускага фатографа названая ў ліку лепшых фатаграфій прыроды 2012 года.

У дадзенай падборцы прадстаўленыя фатаграфіі прыроды, а таксама жывых істот, якія насяляюць нашу планету. Многія фатаграфіі ўзятыя з галерэі «The Natural World», для якой былі адабраныя лепшыя здымкі жывёл і навакольнага асяроддзя, якія паступалі з розных крыніц на працягу 2012 года, піша партал bigpicture.ru.

Сярод іх - фатаграфія, зробленая Сяргеям Грыцам.

1. Вавёрка і голуб змагаюцца за пачастунак пасля снегападу ў парку ў Менску, Беларусь. (Sergei Grits/Associated Press)

2. Малпы асвяжаюцца ў сажалцы гарачым днём у сельскім раёне на поўнач ад Бангкока. (Sukree Sukplang/Reuters)

3. Ільвяня гуляе па нацыянальнаму парку Сэрэнгэці ў Танзаніі. (Noor Khamis/Reuters)

4. Мурашы акружылі адно з яек, адкладзеных матыльком Морфа Пелеіда, у садзе матылькоў у Коста-Рыка. (Juan Carlos Ulate/Reuters)

5. Лентыкулярнае воблака ўтварылася над гарамі ў штаце Мантана, ЗША. Лентыкулярныя аблокі фармуюцца на вялікай вышыні. (James Woodcock, Billings Gazette via Associated Press)

6. Восеньскае лісце і асветленае сонцам павуцінне падобныя на прыгожую мазаіку. Горад Фрэдэрыксберг, штат Вірджынія. (Dave Ellis/The Free Lance-Star via Associated Press)

7. Японскі макак грэецца ў гарачай крыніцы ў парку малпаў «Jigokudani» у прэфектуры Нагана, Японія. (Nick Ut/Associated Press)

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках