3 траўня 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З віны БЧ зрываюцца туры ў Еўропу тысячы расейцаў

44
З віны БЧ зрываюцца туры ў Еўропу тысячы расейцаў

Навагоднія аўтобусныя туры тысячы расейцаў у Еўропу могуць не адбыцца праз віну Беларускай чыгункі.

Пра гэта паведаміла  РИА Новости прэс-сакратарка Расейскай рады туріндустрыі (РРТ) Ірына Цюрына.

Паводле яе слоў, тураператары-аўтобуснікі запланавалі на навагоднія вакацыі некалькі выездаў. У прыватнасці, 29 снежня павінны выехаць з Масквы ў Берасце больш за 400 турыстаў, а 2 студзеня - больш за 600. Турысты дабіраюцца да Берасця на беларускіх цягніках, затым іх перасаджваюць на аўтобусы, якія раз'язджаюцца ў розных еўрапейскіх маршрутах.

«Тураператары-аўтобуснікі зараней, яшчэ ў кастрычніку, аформілі праязныя дакументы турыстам на цягнік Масква-Берасце. 21 снежня цягнік быў зацверджаны ў складзе 18 вагонаў, ягоны нумар 973. Раніцай 21 снежня ўсе тураператары атрымалі пацверджаныя заяўкі. Увечары 26 снежня гэтыя заяўкі былі скасаваныя. Тураператарам паведамілі, што ў цягніку засталося 10 вагонаў. Набыць квіткі на іншыя цягнікі няма магчымасці праз адсутнасць месцаў у пераднавагодні перыяд. Такім чынам, з віны Беларускай чыгункі зрываюцца навагоднія туры з выездам 29 снежня больш за 400 расейскіх турыстаў», - распавяла Цюрына.

Яна адзначыла, што аналагічная сітуацыя склалася з адпраўкай турыстаў з Масквы ў Берасце 2 студзеня 2013 года. «Заяўкі маскоўскіх тураператараў былі прынятыя ў лістападзе і дагэтуль не пацверджаныя. Таксама не пацверджаны ніводзін дадатковы цягнік, пачынаючы з 2 студзеня 2013 года. 2 студзеня пад пагрозай зрыву адпраўка з Масквы ў Берасце і далей у Еўропу больш за 600 расейскіх турыстаў. У чацвер РРТ накіравала ліст міністру транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатолю Сіваку з просьбай адшукаць магчымасць дадаць вагоны для адпраўкі турыстаў у навагоднія туры. Адказу пакуль няма», - дадала прэс-сакратарка РРТ.

Паводле яе слоў, частка тураператараў перасаджвае сваіх кліентаў на аўтобусы, але яны таксама ў вялікай нястачы. «І вядома, далёка не ўсе турысты згаджаюцца на гэтую замену. Частка кампаній спрабуе неадкладна знайсці вагоны або месцы ў цягніках. Тураператары цалкам усведамляюць, што ў выпадку адмовы турыстаў ад паездкі ў аўтобусе яны будуць абавязаныя вярнуць поўны кошт тура», - адзначыла Цюрына.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках