4 траўня 2024, Субота, 21:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуськалій» і «Уралкалій» ізноў «дамовіліся» пра кошты

1
«Беларуськалій» і «Уралкалій» ізноў «дамовіліся» пра кошты

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, «Беларуськалій» і «Уралкалій» дамовіліся аб аб'ёмах паставак і коштах калійных ўгнаенняў.

Падчас перамоваў у беларускім урадзе з акцыянерам ААТ «Уралкалій» Сулейманам Керымавым «Беларуськалій» і «Уралкалій» узгаднілі планы на 2013-2015 гады, паведамляе БелТА.

«Ва ўсіх спрэчных пытаннях, якія абмяркоўваліся амаль цэлы год, былі знойдзеныя прынцыповыя развязкі, якія задавальняюць абедзве стараны», - сказаў беларускі прэм'ер-міністр. Паводле ягоных слоў, стораны ўзгаднілі палітыку продажаў калійных угнаенняў у 2013-2015 гадах. «Мы дамовіліся аб прапорцыях продажаў: на 2013 год фіксуецца 48,3% - гэта беларускія калійныя ўгнаенні, у 2014 годзе - 49%, у 2015 - 50% на 50%», - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Нагадаем, прэм'ер-міністр заяўляў пра дамоўленасці аб аб'ёмах паставак і коштах калійных ўгнаенняў яшчэ 14 верасня 2012.

«Расейская старана пагадзілася, што дзелі складуць: 49,15% на 50,85% (адпаведна «Беларуськалія» і «Уралкалія»)», - сказаў тады Мясніковіч.

Акрамя таго, прэм'ер-міністр у верасні паведаміў, што стораны дасягнулі прынцыповай дамоўленасці ў частцы вызначэння формулы кошту хлоркалію, які, у канчатковым выніку, будзе вызначацца для «Уралкалія» і «Беларуськалія».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках