4 траўня 2024, Субота, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-10 самых славутых відэаролікаў пра Беларусь

37

Відэа з Беларусі вельмі рэдка трапляе ў топы запытаў на YouTube. Хаця і такія выпадкі гісторыі вядомыя.

Вядома, калі за крытэр браць Gangnam Style, то беларускую відэатворчасць, можна сказаць, наогул ніхто не глядзіць. Калі ж кіравацца інтарэсамі расейскага і беларускамоўнага сегменту сеткі, то і ў нас знойдуцца свае «мільянеры».

З тэрабайта выкладзенага ў гэтым годзе беларусамі ў сетку відэа naviny.by выбралі дзесяць самых папулярных ролікаў. Глядзіце, каб не забыць!

10. У хвасце рэйтынгу апынуўся сюжэт тэлеканала АНТ, які апавядае пра чупакабру ў Старобіне. Навіна абляцела многія СМІ і напалохала не адзін дзясятак чалавек. На YouTube сюжэт сабраў больш за 115 тысяч праглядаў

9. Радаснае «Налівай!» У выкананні Аляксандра Лукашэнкі прагледжана ўжо больш за 117 тысяч разоў.

8. Зімовы трэнінг члена зборнай Беларусі ў хуткаснай касьбе трымэрам бачылі амаль 120 тысяч чалавек.

7. Вачыма японцаў хакей у выкананні беларускага гульца № 1 глядзіцца зусім па-іншаму. У гэтым пераканалася больш за 134 тыс. чалавек.

6. БАТЭ ў гэтым сезоне Лігі чэмпіёнаў гуляў так, што было вельмі-вельмі горача. Настолькі, што лагатыпа барысаўскага клуба на грудзях было дастаткова, каб не змерзнуць. Switter Boys і яшчэ 135 тысяч карыстальнікаў YouTube спраўдзілі!

5. Каверу беларускіх студэнтаў на карэйскі хіт Gangnam Style, вядома, далёка да арыгіналу ў колькасці праглядаў. Але ў промнях славы хлопцы пагрэцца здолелі больш за 160 тысяч разоў.

4. Танец «Арам-нам-нам» у выкананні вайсковага духавога аркестра на свяце ў Слоніме сабраў амаль 190 тысяч праглядаў.

3. Калі ангельскую фразу my cop ok напісаць разам, то можна атрымаць 12 сутак на Акрэсціна, у чым пераканаўся дэмакратычны актывіст Іван Амельчанка. Затое відэаверсія яго перформансу перасягнула трохсоттысячную мяжу заладоўванняў.

2. Кантралёрка з Наваполацка, якая атрымала за безбілетніка па галаве, прывабіла ўвагу амаль 340 тысяч карыстальнікаў YouTube.

1. Бясспрэчным лідарам рэйтынгу стаў кліп на песню «Я з вёскі» Ксеніі Дзягелькі. Гэтую юную піянерку, якая набрала больш за мільён праглядаў, YouTube забудзе яшчэ няхутка.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках